27 красавiка 2024, Субота, 12:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Financial Times: Пуцін у Менску пагражаў захапіць Вільню і Бухарэст

22
Financial Times: Пуцін у Менску пагражаў захапіць Вільню і Бухарэст

Прэзідэнт Расеі заявіў, што можа захапіць «любую сталіцу ЕЗ».

Пра гэта піша са спасылкай на крыніцы газета Financial Times у артыкуле, прысвечаным спробам дыпламатычна ўрэгуляваць крызіс ва Украіне, паведамляе Forbes.

Выданне распавядае пра перамовы Уладзіміра Пуціна і Пятра Парашэнкі, якія прайшлі ў Менску 26 жніўня. Гэта былі першыя перамовы прэзідэнтаў дзвюх краін пасля кароткай сустрэчы ў Нармандыі ў чэрвені.

Калі іншыя ўдзельнікі сустрэчы сышлі, Парашэнка запатрабаваў ад Пуціна вывесці расейскія войскі з тэрыторыі Украіны, распавяла газеце крыніца, якая таксама знаходзілася ў Менску. З яе слоў, Пуцін адхіліў гэтае патрабаванне, заявіўшы, што на Ўкраіне няма расейскіх вайскоўцаў.

«Затым ён пагрозліва дадаў, што калі б ён сапраўды хацеў здзейсніць уварванне, то ў яго распараджэнні ёсць 1,2 млн. вайскоўцаў, узброеных самай сучаснай зброяй у свеце. Яны могуць быць у Кіеве праз два дні - або ў Таліне, Вільні, Рызе і Бухарэсце, у любой сталіцы краін ЕЗ і NATO», - піша Financial Times.

На той момант для Парашэнкі было неабходна ў самыя кароткія тэрміны дамагчыся згоды Пуціна на спыненне агню на Данбасе, і на сустрэчу ў Менску ён скарыстаўся «козырам у рукаве», піша газета. Парашэнка папярэдзіў, што калі пагадненне аб спыненні агню не будзе дасягнутае, украінскі бок апублікуе ў інтэрнэце звесткі сотняў жэтонаў, канфіскаваных у захопленых або забітых на Украіне расейскіх жаўнераў. Ён таксама паабяцаў, што ўкраінцы звяжуцца з жонкамі і мацяркамі вайскоўцаў і раскажуць ім, дзе знаходзяцца гэтыя мужчыны.

Некалькі высокапастаўленых заходніх чыноўнікаў паведамілі, што Парашэнка расказваў ім гісторыю пра пагрозы апублікаваць звесткі жэтонаў. Расейскія чыноўнікі гэтую інфармацыю не пацвердзілі.

Але пасля сустрэчы пазіцыя прэзідэнта Расеі пачала мяняцца, адзначае газета. Праз некалькі дзён Парашэнка прыбыў на саміт NATO у Уэльсе з праектам пагаднення аб спыненні агню, які быў зацверджаны праз дзень і стаў вядомы як менскія пагадненні.

Падпісанне пагаднення дазволіла ўсім бакам нейкі час меркаваць, што крызіс можа быць урэгуляваны дыпламатычным шляхам. Але з улікам нядаўняга аднаўлення гвалту на ўсходзе Украіны «дакумент стаў сімвалам чарговага правалу ў спробе стрымаць амбіцыі Расеі на Украіне», рэзюмуе Financial Times.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках