29 красавiка 2024, панядзелак, 2:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Der Spiegel: Сустрэча ў Менску не мае ні адзінага шанцу на поспех

11
Der Spiegel: Сустрэча ў Менску не мае ні адзінага шанцу на поспех

Новыя перамовы ў Беларусі асуджаныя на правал.

Пра гэта пішуць журналісты Der Spiegel Беньямін Бідэр і Маціяс Гебауэр. З іх слоў, запланаваная на сераду сустрэча «ў нармандскім фармаце» ў Менску аб урэгуляванні сітуацыі на Украіне не мае практычна ні адзінага шанцу на поспех, паведамляе «Инопресса.ру».

«Нямецкая канцлерка <>bАнгела Мэркель і французскі прэзідэнт Франсуа Аланд агітуюць за мір і жадаюць пасадзіць Расею і Украіну за стол перамоваў, каб тыя як мага хутчэй паставілі свае подпісы пад пагадненнем аб спыненні агню, аднак у Маскве і Кіеве мараць пра вайсковыя перамогі», - гаворыцца ў артыкуле. Так што задача амаль невыканальная, уважаюць аўтары, і, калі б у місіі Мэркель і Аланда быў дэвіз, ён мог бы гучаць так: «Няма ні аднаго шанцу, але мы абавязкова хочам яго выкарыстоўваць».

Цяпер практычна няма ніякіх рэальных прыкмет таго, што Крэмль робіць крокі да прымірэння. «Масква ўпарта ігнаравала ўвесь ціск на яе, у тым ліку заходнія санкцыі, абурэнне міжнароднай грамадскасці ў сувязі са знішчэннем малайзійскага «Боінга» і абясцэньванне рубля», - заяўляюць яны.

На думку аглядальнікаў, для РФ куды важней тое, што кіеўскі ўрад няўпэўнена трымаецца ў сядле, а вайсковыя паразы паступова дэмаралізуюць насельніцтва. У Кіеве таксама сядзяць гарачыя галовы, якія мараць пра тое, каб «ператварыць усход Украіны для Крамля ў другі Афганістан», мяркуюць яны. Гэта значыць, у кровапралітную вайну, якая разам з санкцыямі і падзеннем коштаў нафты нібыта абяскровіць Расею.

Таксама журналісты Der Spiegel перакананыя, што дасягненню кампрамісу паміж бакамі перашкаджае тое, што ў вайсковым плане расейска-тэрарыстычныя войскі цяпер «знаходзяцца на піку сваёй славы». Апошнія, нібыта, «істотна адкінулі ўкраінскае войска назад», захапіўшы пры гэтым блізу 1,5 тыс. кв. км тэрыторыі і замкнуўшы «кацёл» вакол стратэгічна важнага горада Дэбальцэва, дзе ў атачэнні знаходзіцца больш за 5 тысяч украінскіх жаўнераў.

У выніку поспехаў бандфармаванняў, умацаваных расейскімі вайскоўцамі, сілам АТА пагражае паўтарэнне трагедыі пад Ілавайскам, піша нямецкае выданне. Больш за тое, тэрарысты ўжо цяпер хочуць скарыстацца выгаднай стратэгічнай сітуацыяй і захапіць новыя тэрыторыі, гаворыцца ў артыкуле.

Да сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў у Менску аб канкрэтных дэталях плана французскага і нямецкага палітыкаў вядома мала, аднак агулам іх уяўленні аб тым, якім чынам можна развязаць крызіс на Украіне, падобныя з палажэннямі прынятымі ў верасні менскімі дамоўленасцямі, працягваюць аўтары.

Згаданыя пагадненні ад верасня 2014 прадугледжвалі адвод цяжкага ўзбраення з лініі размежавання і маніторынг расейска-ўкраінскай мяжы міжнароднай місіяй, што, па задумцы, павінна было пакласці канец пастаўкам узбраення. Прыкладна на тым жа самым Мэркель настойвала і на мінулым тыдні ў Крамлі, нагадваюць аўтары матэрыялу.

Аднак Пуцін, робіць высновы Der Spiegel «не пойдзе на гэта, паколькі маршруты, праз якія ідзе забеспячэнне баевікоў, праходзяць менавіта праз мяжу і, калі гэтыя каналы закрыюць, праз колькі тыдняў» народныя рэспублікі «застануцца без зброі і боепрыпасаў».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках