26 красавiка 2024, Пятніца, 16:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бетонная пліта вагою дзве тоны ў Горадні ледзь не расціснула аўтамабіль

20

Пліта ўпала з кузава аўтамабіля МАЗ.

«Гэты звер ледзь не раздушыў мой аўтамабіль», - пракаментаваў свой ролік аўтар. Відэа было знятае днямі на вуліцы Славінскага ў Горадні. На закругленні дарогі кіроўца МАЗа наважыўся на небяспечны абгон рэйсавага аўтобуса. Паварот праезнай часткі быў занадта круты, і адна з бетонных пліт, якія перавозіў грузавік, зляцела з прычэпа на праезную частку. Аўтар запісу, які ехаў на легкавушцы, прадбачыў сітуацыю і загадзя знізіў хуткасць, піша autogrodno.by.

Падобныя пліты перакрыцця дадаткова не змацоўваюцца і трымаюцца адна на адной за кошт уласнай вагі. Звычайна ў паўпрычэпе перавозяць па 4 такія пліты. Як бы там ні было, у ПДР прапісаны правілы перавозкі грузаў. Так, пункт 183 кажа пра абавязак кіроўцы (пры наяўнасці аб'ектыўнай магчымасці) пракантраляваць размяшчэнне, мацаванне і стан грузу, каб пазбегнуць ягонага зрушэння і падзення. Як паказвае практыка, у выпадку ДТЗ перад законам адказваў бы кіроўца.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках