29 красавiка 2024, панядзелак, 4:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Браніслаў Камароўскі: Нам трэба паслядоўна ўмацоўваць Украіну

1
Браніслаў Камароўскі: Нам трэба паслядоўна ўмацоўваць Украіну

Польшча павінна ўмацоўваць сваю бяспеку і еўрапейскую інтэграцыю.

Пра гэта заявіў у інтэрв'ю для Polsat News прэзідэнт гэтай краіны Браніслаў Камароўскі, піша «Gazeta Wyborcza» (пераклад - charter97.org).

Ён прызнаў, што ў сувязі з канфліктам на ўсходзе Украіны пагоршылася сітуацыя з бяспекай і «наступаюць трывожныя часы, але гэта зусім не значыць, што мы павінны адчуваць непасрэдную пагрозу»

- Мы павінны рабіць стаўку на ўласныя ўзброеныя сілы, мадэрнізацыю гэтых сіл і ўмацаванне польскай абароннай сістэмы, якая з'яўляецца часткай NATO. Мы павінны рабіць стаўку на ўмацаванне еўрапейскай інтэграцыі, так як яна з'яўляецца дадатковым элементам, які ўмацоўвае нашу бяспеку, асабліва эканамічную - заявіў прэзідэнт Польшчы.

Браніслаў Камароўскі звярнуўся і да выбарчай кампаніі, якая толькі што пачалася ў Польшчы і падкрэсліў, што ўсе кандыдаты на пасаду прэзідэнта павінны быць у стане выказацца і прапанаваць канкрэтныя развязанні ў гэтым пытанні.

- Гэта небяспечныя, цяжкія часы, якія патрабуюць таго, каб не вучыцца ўсяму з самага пачатку, а проста валодаць ведамі, досведам і нейкай адвагай у фарміраванні польскіх мэтаў бяспекі і абароны - сказаў Камароўскі.

Фота: niezalezna.pl

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках