29 красавiка 2024, панядзелак, 3:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выяўленая карціна Леанарда да Вінчы, выкрадзеная больш за сто гадоў таму

5

Паліцыянты знайшлі палатно ў ячэйцы аднаго з прыватных банкаў Швейцарыі.

У Швейцарыі выяўленая карціна Леанарда да Вінчы, якая была выкрадзеная і вывезеная з тэрыторыі Італіі больш за сто гадоў таму. Паводле папярэдніх звестак, гаворка ідзе пра знакаміты партрэт Ізабелы д'Эстэ, напісаны ў 1514 годзе італьянскім мастаком, паведамляе korrespondent.net.

Арыгінальная карціна, якую паліцыя і мастацтвазнаўцы адшуквалі дзесяцігоддзямі, захоўвалася ў ячэйцы прыватнага банка, загорнутая ў белую паперу. Паводле паведамленняў паліцыі, ананімныя дылеры планавалі прадаць яе больш чым за 120 мільёнаў еўра.

Паліцыя мяркуе, што існуе цэлая злачынная схема, паводле якой пастаўляюцца творы мастацтва для прыватных калекцый.

Ізабэла д'Эстэ была прыхільніцай мастацтва і ўважалася апякункай знакамітых мастакоў, за што яе празвалі «Прымадона Адраджэння».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках