29 красавiка 2024, панядзелак, 3:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Катастрофа судна ў Міжземным моры: загінулі 300 мігрантаў

1
Катастрофа судна ў Міжземным моры: загінулі 300 мігрантаў

У выніку катастрофы двух суднаў у Міжземным моры загінулі блізу 300 мігрантаў, якія спрабавалі дабрацца да Еўропы.

Пра гэта паведамляе агенцтва ААН у справах бежанцаў, паведамляе BBC.

«Дзевяць чалавек выратаваныя праз чатыры дні ў моры. Астатніх паглынулі хвалі», - напісала ў «Твітэры» прадстаўніца агенцтва ў Італіі Карлота Самі. Яна назвала тое, што адбылося «жахлівай і велізарнай трагедыяй».

У міжнароднай арганізацыі міграцыі паведамілі, што два невялікія судны адплылі ад берага Лівіі ў суботу. Дзевяць выратаваных гавораць на французскай мове, і як мяркуюць ратавальнікі, яны родам з Заходняй Афрыкі. Мяркуецца, што караблекрушэнне адбылося ў панядзелак. Іншай інфармацыі аб загінулых пакуль няма.

Таксама ў панядзелак паблізу Італіі адбыўся яшчэ адзін падобны трагічны выпадак - тады загінулі 29 чалавек. Ратавальнікі выявілі сем целаў загінулых каля італьянскай выспы Лампедуза і выцягнулі з вады яшчэ 22 чалавекі, аднак усе яны памерлі ад пераахаладжэння, правёўшы ў холадзе на палубе судна больш за 18 гадзін.

«Марэ Нострум» супраць «Трытона»

З кастрычніка 2013 да лістапада 2014 года ў Італіі дзейнічала праграма «Марэ Нострум», запушчаная ў адказ на гібель 366 чалавек ля берагоў Лампедузы. Задачай праграмы быў пошук і эскартаванне караблёў, якія перавозяць нелегальных мігрантаў з лівійскага ўзбярэжжа. «Марэ Нострум» была закрытая ў лістападзе 2014 года, і цяпер замест яе - праграма Еўрапейскага звязу «Аперацыя Трытон», з меншай колькасцю караблёў і меншым ахопам воднай прасторы.

«Цяпер мы не валодаем дастатковымі сіламі для пошукавых аперацый у Міжземным моры, а паток мігрантаў па-ранейшаму вельмі вялікі», - прызналася Карлота Самі у інтэрв'ю галандскай тэлевізіі ў панядзелак, калі аб новай маштабнай трагедыі яшчэ не было вядома.

Паводле звестак агенцтва ААН у справах бежанцаў, у 2014 годзе амаль 3,5 тысячы чалавек загінулі ў Міжземным моры пры спробе дабрацца да Еўропы.

Міжземнае мора стала самым небяспечным у свеце для мігрантаў. За час дзеяння праграмы «Марэ Нострум» былі выратаваныя больш за 200 тысяч нелегальных мігрантаў.

Выступаючы ў Еўрапейскім парламенце ў лістападзе мінулага года, Папа рымскі Францыск заклікаў Еўропу да агульнага развязання праблемы міграцыі і заявіў аб недапушчальнасці ператварэння Міжземнамор'я ў «велізарныя могілкі».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках