29 красавiка 2024, панядзелак, 3:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адказ пракурора: са здаровай галавы - на хворую

26
Адказ пракурора: са здаровай галавы - на хворую

Жыхар Менскага раёна звярнуўся ў пракуратуру з просьбай аб аднаўленні справядлівасці ў грамадзянскай справе. Адказ моцна здзівіў заяўніка.

Нагодай для звароту ў пракуратуру стаў прысуд суда Заводскага раёна Менска летась ад 19 траўня, згодна з якім на ўласную маёмасць і зямельны ўчастак Дзмітрыя Раслаўцава было накладзенае спагнанне (арышт) у межах крымінальнай справы ягонай жонкі. Пры гэтым суд не звярнуў увагу на тую акалічнасць, што «арыштаваны» дом - адзінае месца жыхарства Раслаўцава, дзе ён і зарэгістраваны. Нерухомасць ж была набытая за ўласныя сродкі Дзмітрыем ў 2005 годзе, а шлюб заключаны ў канцы 2010 года. Таму, - як справядліва мяркуе заяўнік, - падстаў для прызнання гэтай маёмасці агульнай уласнасцю сем'і не маецца. У выніку - паўстала неабходнасць аспрэчваць гэтую судовую пастанову ў судовым парадку. Думаецца, і пытання б не ўзнікла, калі б ён мог зрабіць гэта самастойна, піша сайт ПЦ «Вясна».

Але Дзмітрый Раслаўцаў з'яўляецца інвалідам другой групы і атрымлівае пенсію ў суме 1300000- 1400000 рублёў. Акрамя гэтага, рэгулярна знаходзіцца на стацыянарным лячэнні і самастойна звярнуцца ў суд проста не можа фізічна, улічваючы цяжкасці пры складанні працэсуальных дакументаў, запатрабаваннем судом многіх доказных матэрыялаў, якія знаходзяцца ў справе.

Зыходзячы з гэтага, Раслаўцаў прасіў пракурора Менскага раёна звярнуцца з позвай у суд Менскага раёна аб вызваленні капітальнага будынка і зямельнага ўчастка ад арышту. Каму ж як не пракуратуры сачыць за выкананнем законнасці і правоў грамадзян?

Тым больш, што ў адпаведнасці з артыкулам 81 Грамадзянска-працэсуальнага кодэкса РБ, пракурор мае права звярнуцца ў суд з заявай аб распачынанні грамадзянскай справы, падведамнага суду, калі гэта неабходна для абароны правоў і інтарэсаў Рэспублікі Беларусь, якія ахоўваюцца законам, а таксама юрыдычных асоб і грамадзян.

Адказ Пракуратуры Менскага раёна за подпісам намесніка пракурора Мурашкіна, моцна здзівіў заяўніка. З яго вынікае, што... «выратаванне тапельцаў - справа рук саміх тапельцаў».

Фактычна ўхіліўшыся ад адказу ў сутнасці пракурор паведамляе Раслаўцаву, што «Вы маеце права самастойна звярнуцца ў суд з позвай аб вызваленні маёмасці з-пад арышту. Вы можаце хадайнічаць перад судом аб выпатрабаванні доказаў, якія вы не можаце атрымаць самастойна, без дапамогі суда».

Вось так дапамагла пракуратура, пераклаўшы праблемы са здаровай галавы - на хворую.

Дзмітрый Раслаўцаў плануе звяртацца па дапамогу ў Пракуратуру Менскай вобласці, а ў выпадку адмоўнага адказу інваліду давядзецца ўзваліць ўсе судовыя клопаты на свае плечы.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках