28 красавiка 2024, Нядзеля, 23:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэркель, Аланд, Парашэнка і Пуцін прыбылі ў Менск

32

У менскі аэрапорт прыбылі ўдзельнікі сустрэчы ў «нармандскім фармаце».

Пад 18 гадзін прыляцеў самалёт канцлеркі Нямеччы Ангелы Мэркель. У гэты ж час самалёт прэзідэнта Францыі Франсуа Аланда здзейсніў пасадку ў нацыянальным аэрапорце «Мінск».

Праз некаторы час прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка прыбыў у Менск. Раней у беларускую сталіцу прыляцеў прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін.

У сераду ў Менску адбудзецца сустрэча лідараў «нармандскай чацвёркі», куды ўваходзяць Расея, Нямеччына, Францыя ды Украіна.

Асвятляць саміт з удзелам Мэркель, Аланда, Парашэнкі і Пуціна будуць амаль 400 журналістаў.

Паводле інфармацыі агенцтва AFP, саміт у «нармандскім фармаце» пачнецца а 19.30 паводле менскага часу.

Фота: Reuters/Valentyn Ogirenko
Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках