5 траўня 2024, Нядзеля, 4:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы давялі, што марыць карысна для здароўя

2
Навукоўцы давялі, што марыць карысна для здароўя

Сталеючы, мы забываемся пра дзіцячую асаблівасць: марыць і верыць, што жаданні спраўджваюцца.

Колькі разоў мы чулі пра тое, што трэба больш марыць, бо жаданні спраўджваюцца, і чалавек здольны шмат што змяніць, калі думае пазітыўна. Але сёння навукоўцы давялі, што марыць карысна і для здароўя.

Сталеючы, мы забываемся пра дзіцячую асаблівасць: марыць і верыць, што жаданні спраўджваюцца. Аб пазітыўным мысленні напісана вельмі шмат добрай і дрэннай літаратуры, але калі аб яго станоўчым дзеянні кажуць навукоўцы, то мімаволі пачынаеш задумвацца, як ты жывеш і калі апошнім часам марыў пра штосьці добрае і яскравае, піша edinstvennaya.ua.

Можа варта ўсё ж такі зноў паспрабаваць?

Серыя з 5 эксперыментаў, праведзеных у 2007 годзе навукоўцамі Універсітэта Каларада ў Боўлдэры, паказала: у разважаннях аб падзеях, якія могуць адбыцца ў будучыні, людзі адчуваюць амаль такія ж моцныя эмоцыі, як калі б яны адбываліся наўпрост цяпер. Вось табе і доказ, што марыць карысна.

Дарэчы, пазітыўнае мысленне таксама прыносіць арганізму шмат карысці.

Калі мы думаем пазітыўна...

...мозг адпачывае. У левым паўшар'і адначасова актывізуюцца дзве зоны: пярэдняя вобласць кары пасавай звіліны, якая «перакладае» пазітыўную думку ў станоўчую эмоцыю, і міндаліна, якая апрацоўвае гэтую эмоцыю і дае каманду мозгу перайсці ў «рэжым адпачынку».

...Цела атрымлівае карысць. Пад уздзеяннем левага паўшар'я ўзбуджаецца парасімпатычная нервовая сістэма, расце выпрацоўка сератаніну (гармону, які рэгулюе наш настрой). З прычыны гэтага цела расслабляецца, уключаюцца аднаўленчыя механізмы, умацоўваецца імунная абарона.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках