28 красавiка 2024, Нядзеля, 1:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Нідэрландаў: Амністыя вінаватых у катастрофе «Боінга» недапушчальная

15
МЗС Нідэрландаў: Амністыя вінаватых у катастрофе «Боінга» недапушчальная

Вінаватыя ў катастрофе рэйса MH17 «малайзійскіх авіяліній» 17 ліпеня 2014 не павінны быць вызваленыя ад адказнасці.

Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Нідэрландаў Бэрт Кундэрс у чацвер, 12 лютага, у інтэрв'ю адной з радыёстанцый краіны, паведамляе Deutsche Welle.

Неспакой сваякоў ахвяраў і афіцыйных прадстаўнікоў Нідэрландаў выклікаў пункт падпісаных у Менску дамоўленасцей, які прадугледжвае амністыю для ўсіх удзельнікаў баявых дзеянняў на ўсходзе Украіны. «Пакуль мы не ведаем дакладных фактаў, але для Нідэрландаў застаецца прыярытэтам пошук і пакаранне гэтых злачынцаў», - падкрэсліў Кундэрс.

Парламент Нідэрландаў таксама патрабуе неадкладных тлумачэнняў і гарантыі бесперашкоднага прадаўжэння следства.

Сваякі загінулых у катастрофе «Боінга», які быў збіты ў небе над Данбасам, адправілі ліст галандскаму МЗС, у якім патрабуюць неадкладна высветліць, ці тычыцца пункт 5 падпісаны у Менску 12 лютага пагадненняў, які прадугледжвае амністыю для ўдзельнікаў канфлікту, таксама і да вінаватых у збіванні «Боінга». «Не варта лішні раз падкрэсліваць, што блізкія сваякі загінулых у катастрофе рэйса MH17 патрабуюць, каб вінаватыя ў збіванні самалёта і забойстве 298 нявінных пасажыраў былі ўстаноўленыя, знойдзеныя і пакараныя», - прыводзіць dpa словы з ліста.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках