28 красавiка 2024, Нядзеля, 7:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіслаў Бялкоўскі: Расея рыхтуецца распаліць вялікую вайну

16
Станіслаў Бялкоўскі: Расея рыхтуецца распаліць вялікую вайну

Палітолаг Станіслаў Бялкоўскі ўпэўнены, што, пакуль Еўропа і ЗША спрабуюць захаваць мір, РФ рыхтуецца распаліць вялікую вайну.

Пра гэта ён піша на сайце sobesednik.ru.

«На гэтым тыдні вызначалася, ці мерацца ЗША пастаўляць Украіне смяротныя ўзбраенні.

У Вашынгтоне ёсць нямала уплывовых людзей, якія мяркуюць, што даць амэрыканскую зброю Кіеву конча трэба. Бо гэта стане вызначальным чыннікам пералому ў Данецкай/Луганскай абласцях. Зазвычай гэтыя прыхільнікі зброевых паставак знаходзяцца не ва ўладзе. Ім не трэба ні за што адказваць. Іхняя каршаковая пазіцыя - бясстратная. Дадуць зброю - яны маральна перамаглі, незалежна ад наступстваў. Не дадуць - яны таксама перамаглі, давёўшы, што кіраўнік Барак Абама - кволы.

Людзі ж, якія ва ўладзе, разумеюць, які кошт пытання напраўду. Абама вагаецца. А Ангела Мэркель, якая нефармальна адказвае за ўвесь мір і ўсю вайну ў Еўропе, амаль шчыра кажа: ніякая амэрыканская зброя не прымусіць Уладзіміра Пуціна прызнаць сябе пераможаным. Што ў перакладзе з дыпламатычнай мовы азначае: гэтыя пастаўкі, калі яны здарацца, дадуць Пуціну падставу так адказаць, што мала не падасца.

Мэркель мае рацыю. Амэрыканскія ўзбраенні стануць аргумэнтам для нашага прэзідэнта, каб легалізаваць патаемную вайну. І тады ўжо не трэба будзе адпраўляць на паўднёвы ўсход Украіны ўяўных «адпачывальнікаў». Туды адправяцца іншыя людзі і іншая зброя. Не такая дасканалая, як цяперашняя амэрыканская, але таксама суздром смяротная.

Еўропа страшна баіцца вялікай вайны ў Еўропе: вартасць еўрапейскага жыцця за апошнія 70, а асабліва за апошнія 25 гадоў - пасля руйнавання Бэрлінскага муру - стала занадта вялікая. І ЗША пабойваюцца вялікай вайны ў Еўропе. Не так моцна, як сама Еўропа, вядома. Бо гэтая вайна наўрад перакінецца праз акіян. Але ў адпаведнасці з усімі хаўрусніцкімі пагадненнямі, асабліва ў рамках NATO, у выпадку вайны Амэрыцы давядзецца неяк абараняць Еўропу. А вартасць амэрыканскага жыцця заўсёды была вельмі вялікая.

І толькі мы, Расея, не баімся вялікай вайны. Мы, здаецца, да яе нават імкнемся. Паглядзім, каб пераканацца ў гэтым, прапагандысцкія праграмы галоўных каналаў федэральнай тэлевізіі.

Нягледзячы на трыльёны нафтагазадаляраў, якія праліліся на нас за мінулыя 15 гадоў, мы так і не здолелі як след арганізаваць наша мірнае жыццё. Крыўдна. А што ёсць патоляй гэтай страшнай крыўды? Вайна. У якой не шкада ні іншых, ні сябе», - напісаў ён.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках