28 красавiка 2024, Нядзеля, 6:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пратэсты шахцёраў у Польшчы: Браніслаў Камароўскі едзе ў Сілезію

Пратэсты шахцёраў у Польшчы: Браніслаў Камароўскі едзе ў Сілезію

Прэзідэнт Польшчы сёння едзе ў Сілезію, дзе працягваюцца пратэсты шахцёраў.

Раней дарадца Браніслава Камароўскага не выключыў, што можа адбыцца ягоная сустрэча з работнікамі Jastrzębskiej Spółki Węglowej (JSW), якія абвясцілі страйк, піша Onet.pl (пераклад - charter97.org). Ён падкрэсліваў, што кіраўнік дзяржавы ў сваёй працы «абапіраецца на дыялог і адказнасць, а гэтых каштоўнасцяў падчас пратэстаў у Сілезіі не хапае».

Як паведамляе «Gazeta Wyborcza», учора суд прызнаў пратэсты ў JSW незаконнымі. Цяпер кампанія чакае пастановы суда ў пісьмовым выглядзе. На думку прэс-сакратара кампаніі, гэта пастанова пазначае, што прадстаўнікі прафзвязаў атрымалі забарону на страйк і ўсе іншыя дзеянні, звязаныя з пратэстнай акцыяй, якія з'яўляюцца пагрозай матэрыяльнай сітуацыі для кампаніі.

Прадстаўнікі прафзвязаў аднак пакуль не каментуюць пастанову суда, не спыняюць таксама забастоўкі. «Мы чакаем афіцыйнага ліста. Калі мы яго атрымаем, нашы юрысты на яго адкажуць» - сказаў Лукаш Карчмажык з прэс-службы «Салідарнасці».

Да пратэстаў далучыліся ўчора і жонкі шахцёраў. Перад штаб-кватэрай JSW адбыўся іх пікет. У ім узялі ўдзел некалькі сотняў жанчын з дзецьмі. «Нашы мужы пратэстуюць. Гэта сядзячая забастоўка, самая цяжкая. Што павінна здарыцца, каб хтосьці зацікавіўся нашай сітуацыяй? Нам з вокнаў скакаць?» - спытала адна з іх.

Пратэсты ў шахтах JSW працягваюцца ўжо 17 дзён. Шахцёры патрабуюць адстаўкі дырэктара кампаніі. У пратэстах бярэ ўдзел больш за 5 тысяч работнікаў, а 27 з іх абвясцілі галадоўку.

Уночы працягваліся перамовы прадстаўнікоў прафзвязаў і JSW. Уранку перамовы прыпыніліся.

Фота: Agencja Gazeta

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках