27 красавiка 2024, Субота, 10:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пратэсты шахцёраў у Польшчы скончыліся беспарадкамі

1

Больш за тысячу чалавек узялі ўдзел у беспарадках перад будынкам Ястшэмбскай вугальнай кампаніі, дзе з мінулага тыдня працягваецца пратэст шахцёраў.

Адбыліся таксама сутыкненні з паліцыяй, у выніку чаго дзесяць чалавек былі арыштаваныя, а некаторыя - атрымалі раненні. Многія з пратэстоўцаў знаходзіліся пад уздзеяннем алкаголю. Сітуацыя была ўзятая пад кантроль праваахоўнікамі пасля прымянення дубінак і гладкаствольнай зброі, паведамляе Polskie Radio.

У беспарадках бралі ўдзел не толькі шахцёры, але таксама футбольныя хуліганы, якія закрывалі свае твары, паведаміла прадстаўніца паліцыі горада Ястшэмбе-Здруй Магдалена Шуст. З яе слоў, пратэстоўцы кідалі ў бок паліцыі тратуарную плітку, шкляныя бутэлькі і петарды.

Лідары прафзвязаў дыстанцыяваліся ад гэтых падзей. На гэты момант сітуацыя знаходзіцца пад кантролем. Аднак пратэсты на шахтах абвастраюцца праз адсутнасць эфектыўных перамоваў.

У пяці шахтах Ястшэмбскай вугальнай кампаніі 28 студзеня раніцай пачалася забастоўка - шахцёры прыпынілі здабычу вугалю. Страйкоўцы вылучаюць пяць патрабаванняў, прынамсі, адмову ад плана эканоміі, адмову ад звальнення дзевяці лідараў прафзвязаў, і самае галоўнае патрабаванне - змену праўлення кампаніі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках