28 красавiка 2024, Нядзеля, 8:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арсень Яцэнюк: Наша мэта - вярнуць Данецк і Луганск

10
Арсень Яцэнюк: Наша мэта - вярнуць Данецк і Луганск

Але ключавое пытанне - ці здолее Украіна аднавіць кантроль над мяжой з Расеяй.

Згодна з дасягнутымі ўчора ў Менску дамоўленасцямі, Масква павінна адклікаць свае войскі, цяжкае ўзбраенне, артылерыю, а таксама раззброіць усе незаконныя групоўкі, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Данбаса. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Украіны Арсень Яцэнюк у інтэрв'ю CNN, піша Цензор.нет.

"Але ключавое пытанне - ці зможам мы аднавіць кантроль над украінска-расейскай мяжой, - удакладніў ён. - Закрыць мяжу паміж Украінай і Расеяй - гэта ключавая ўмова", - адзначыў прэм'ер-міністр. Ён падкрэсліў, што Расея будзе "зацягваць гэты працэс".

"Але наша мэта - вярнуць кантроль над Данецкам і Луганскам, аднавіць украінскую ўладу ва ўсіх рэгіёнах, у тым ліку і тых, якія знаходзяцца пад часовым кантролем узначаленых Расеяй тэрарыстаў", - сказаў ён. Арсень Яцэнюк падкрэсліў, што ўрад Украіны "ніколі не будзе размаўляць з тэрарыстамі".

"Мой урад не пойдзе ні на якія саступкі, якія падрываюць суверэнітэт, тэрытарыяльную цэласнасць і незалежнасць Украіны. Гэта наша агульная пазіцыя з прэзідэнтам Парашэнкам", - адзначыў Яцэнюк.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках