27 красавiка 2024, Субота, 18:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінгандлю адмовіўся выконваць патрабаванне прадпрымальнікаў

5
Мінгандлю адмовіўся выконваць патрабаванне прадпрымальнікаў

Тэрмін рэалізацыі рэшткаў тавараў, якія не маюць дакументаў аб іх адпаведнасці тэхнічным рэгламентам МС, падаўжаць пасля 1 сакавiка 2015 года не плануецца.

Пра гэта заявіў міністр гандлю Валянцін Чаканаў сёння на выніковай калегіі ведамства, паведамляе карэспандэнт БелТА.

"Пазіцыя міністэрства ёсць: будзе выконвацца ўказ №222, інакш падаўжэнні тэрмінаў будуць працягвацца да бясконцасці", - канстатаваў ён.

У сваю чаргу начальніца ўправы арганізацыі гандлю і паслуг Міністэрства гандлю Віялета Брэзоўская падкрэсліла, што бізнэс-супольнасць закранула комплекс праблем у дачыненні да прадпрымальніцтва. "Мы іх прынялі да ўвагі, і яны знайшлі адлюстраванне ў падрыхтаваным праекце ўказа", - адзначыла яна.

Прынамсі, гаворка ідзе пра тое, каб устанавіць для замежных грамадзян пералік тавараў, якія яны будуць мець права рэалізоўваць на рынках і ў месцах, устаноўленых выканкамамі. "Гэта творы жывапісу, графікі, скульптуры, прадметы народных промыслаў, прадукцыя раслінаводства і пчалярства", - патлумачыла Віялета Брэзоўская. Будзе ўстаноўленая забарона на рэалізацыю як грамадзянамі Беларусі, так і замежнымі грамадзянамі тавараў на вуліцах, стадыёнах, у скверах, парках, грамадскім транспарце.

Акрамя таго, Віялета Брэзоўская нагадала, што ўказам №48 "Аб мерах забеспячэння дзяржаўнага кантролю (нагляду) за выкананнем патрабаванняў тэхнічных рэгламентаў" уведзеная адказнасць юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў выканання тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза.

Указ №222 "Аб рэгуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці і рэалізацыі тавараў індывідуальнымі прадпрымальнікамі і іншымі фізічнымі асобамі", згодна з якім з 1 ліпеня 2014 ІП - плацельшчыкі адзінага падатку павінны мець на ўсе рэалізуемыя тавары дакументы, якія пацвярджаюць набыццё і паступленне гэтых тавараў, быў падпісаны 16 траўня 2014 года. Да 1 сакавіка 2015 устаноўлены пераходны перыяд, на працягу якога ІП могуць без дакументаў рэалізаваць рэшткі тавараў, увезеных у Беларусь да 1 ліпеня 2014 года і не маюць дакументаў аб іх адпаведнасці тэхнічным рэгламентам Мытнага саюза.

Напярэдадні ў Гародні адбылася канфліктная сітуацыя на рынку "Паўднёвы". Як стала вядома, падаткавікі прыйшлі з пазапланавай праверкай. У аднаго з гандляроў хацелі канфіскаваць тавар, аднак інспектары не паказалі адпаведнага дакументу.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках