29 красавiка 2024, панядзелак, 20:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія жаўнеры тэрміновай службы адмаўляюцца ехаць ваяваць ва Украіну

20
Расейскія жаўнеры тэрміновай службы адмаўляюцца ехаць ваяваць ва Украіну

Жаўнеры тэрміновай службы з розных рэгіёнаў РФ паскардзіліся праваабаронцам, што іх прымушаюць укладаць кантракты для адпраўкі на вучэнні ў Растоўскую вобласць.

Больш за 20 такіх скаргаў у снежні-студзені атрымалі «Салдацкія маці Санкт-Пецярбурга», паведаміла газета «Коммерсант» у панядзелак, 2 лютага.

Звароты ў праваабарончую арганізацыю паступілі ад тэрміновай службы з Ленінградскай, Мурманскай, Ніжагародскай і Курскай абласцей.

«Кагосьці ўгаворваюць, камусьці пагражаюць, але агулам скаргі аднатыпныя», - распавёў прадстаўнік «Салдацкіх маці» Аляксандр Перадрук.

Бацька-ўцекача з часткі, размешчанай пад пасёлкам Каменка ў Ленвобласці, распавёў на ўмовах ананімнасці, што ягонаму сыну прапанавалі падпісаць кантракт, каб той змог адправіцца на вучэнні ля Растова-на-Доне. «Патлумачылі тым, што яго трэба адправіць на вучэнні ў Растоўскую вобласць, а з тэрміновай службы надоўга кудысьці адпраўляць нібыта нельга», - распавёў мужчына.

У «Салдацкіх маці» адзначылі, што аб адпраўцы ў Растоўскую вобласць кажуць многія з тых, хто вярнуўся з тэрміновай службы. Арганізацыя звярнулася да ўпаўнаважанай у правах чалавека Эле Памфілавай з просьбай праверыць факты прымусу да падпісання кантрактаў і перакідання жаўнераў на мяжу з Украінай. Эла Памфілава паведаміла, што збіраецца вывучыць скаргі жаўнераў тэрміновай службы пасля таго, як атрымае іх звароты.

Праваабаронцы з Пецярбурга таксама звярнуліся з заявамі ў міністэрства абароны і пракуратуру, але пакуль не атрымалі адказу. У Мінабароны сказалі, што не атрымлівалі запытаў ад «Салдацкіх маці».

Перакідка жаўнераў у Растоўскую вобласць, якая мяжуе з Украінай, ідзе ў «у адпаведнасці з планамі баявой падрыхтоўкі войскаў», распавяла крыніца газеты ў Генштабе. Суразмоўца адмовіўся ўдакладніць, пра якія планы ідзе гаворка.

Вайсковыя вучэнні ў Растоўскай вобласці праходзілі ў ліпені-жніўні 2014 года. У гэты час адбылося некалькі здарэнняў, як мяркуецца, звязаных з баявымі дзеяннямі на Украіне. Так, пры нявысветленых абставінах на вучэннях у Растове-на-Доне загінулі жаўнеры 18-й мотастралковай брыгады, адпраўленыя з Чачні. У той жа час на тэрыторыі Украіны затрымалі некалькі расейскіх дэсантнікаў, якія «заблудзіліся» падчас патрулявання мяжы.

Улады Украіны мяркуюць, што Расея перакідае сваіх жаўнераў на дапамогу баевікам Данецкай і Луганскай народных рэспублік, якія ваююць супраць украінскага войска.

Фота: mk.ru

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках