29 красавiка 2024, панядзелак, 19:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцінская авантура з рублём

4
Пуцінская авантура з рублём

Уладзімір Пуцін адчайна спрабуе захаваць бачнасць росту эканомікі, нягледзячы на валютныя ды інфляцыйныя рызыкі.

"Нечаканая пастанова Цэнтрабанка Расеі ў пятніцу панізіць ключавую адсоткавую стаўку з 17 да 15% дэманструе, што нізкі кошт нафты і заходнія санкцыі сур'ёзна адмоўна ўздзейнічаюць на расейскую эканоміку", - мяркуе рэдакцыя The Wall Street Journal.

"ЦБ сцвярджае, што новы віток інфляцыі будзе часовым і што фінансавыя рынкі на гэты момант стабілізаваліся, а гэта значыць, што Расея можа дазволіць сабе рызыку зніжэння адсоткавай стаўкі", - пішуць аўтары артыкула, скептычна ацэньваючы гэтыя сцвярджэнні.

"Зніжэнне Цэнтрабанкам адсоткавай стаўкі азначае, што Уладзімір Пуцін адчайна спрабуе захаваць бачнасць росту эканомікі, нягледзячы на валютныя ды інфляцыйныя рызыкі. Гэта вялікая авантура - і магчымасць для Захаду зрабіць больш жорсткімі санкцыі, у той час як Расея працягвае энэргічна весці наступ на Украіну. Геапалітычныя падарункі зрэдку самі падаюць у рукі заходніх лідараў, асабліва калі яны маюць справу з амбіцыйнымі аўтакратамі. Такім падарункам варта скарыстацца", - упэўненыя аналітыкі выдання.

Пераклад: Инопресса

Фота: Reuters

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках