29 красавiка 2024, панядзелак, 20:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошт нафты маркі Urals за год абрынуўся ў 2,3 разы

Кошт нафты маркі Urals за год абрынуўся ў 2,3 разы

У 2014 годзе сярэдні кошт Urals у студзені склаў $106,43 за барэль.

Сярэдні кошт нафты маркі Urals у студзені 2015 скараціўся ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года ў 2,3 разы - да $46,58 за барэль, паведаміў ТАСС вядучы эксперт дэпартамента падатковай і мытна-тарыфнай палітыкі Мінфіна РФ Аляксандр Саковіч.

У 2014 годзе сярэдні кошт на Urals у студзені склаў $106,43 за барэль.

У снежні 2014 кошт склаўся на ўзроўні $61,07 за барэль. Такім чынам, за студзень кошт нафты маркі Urals скарацілася на 23,7%.

Сярэдні кошт нафты маркі Urals ў 2014 годзе знізіўся на 9,5% да $97,60 за барэль.

Апошні прагноз Мінэканамразвіцця разлічаны зыходзячы з таго, што нафта ў 2015 годзе будзе каштаваць $50 за барэль. Прагноз Мінфіна на 2015 год зыходзіць з кошту нафты $60 за барэль.

Нагадаем, паводле падлікаў Мінфіна РФ, у 2014 годзе праз зніжэнне кошту нафты і санкцый расейская эканоміка страціла $200 млрд.

Urals - гатунак высокасярністай нафты (утрыманне серы блізу 1,3%), якая ўяўляе сабой сумесь з нафты, якая здабываецца ў Ханты-Мансійскай аўтаномнай акрузе, Башкартастане і Татарстане. Асноўныя вытворцы нафты Urals - гэта кампаніі Раснафта, Башнафта, Лукойл, Сургутнафтагаз, Газпрам нафта, ТНК-BP і Татнафта. Кошт расейскай нафты гістарычна вызначаўся як кошт нафты гатунку Brent мінус пэўны дысконт (зніжка), паколькі расейская нафта з'яўляецца больш цяжкай (змяшчае менш бензінавай і газойлевай фракцый і, як следства, мае больш высокую шчыльнасць) і мае больш высокае ўтрымання серы. З канца 2000-х фактычна з'яўляецца самастойным маркерным гатункам.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках