29 красавiка 2024, панядзелак, 20:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пагоня ў Столінскім раёне: п'янага кіроўцу «бралі» са стральбой

7
Пагоня ў Столінскім раёне: п'янага кіроўцу «бралі» са стральбой

Інцыдэнт адбыўся 1 лютага ў Давыд-Гарадку блізу 9 гадзін раніцы на вуліцы Калініна.

Увагу інспектараў ДАІ прыцягнуў аўтамабіль Opel Vectra. Кіроўцу быў пададзены сігнал аб спыненні, аднак ён яго праігнараваў і паспрабаваў уцячы. Сыходзячы ад пераследу, кіроўца выязджаў на паласу сустрэчнага руху і тратуар, чым ствараў рэальную пагрозу жыццю іншых удзельнікаў руху. Неаднаразовым патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі аб прыпынку парушальнік не падпарадкоўваўся, піша БелТА.

Калі пагоня перамясцілася за межы населенага пункта, інспектар зрабіў папераджальны стрэл у паветра, а затым прыцэльны па левым пярэднім колу. Але нават пасля вымушанага прыпынку кіроўца працягваў аказваць непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі і супакоіўся толькі тады, калі на яго надзелі кайданкі.

Парушальнікам стаўся непрацуючы жыхар вёскі Вялікае Малешава. Медыцынскі агляд паказаў, што ўтрыманне алкаголю ў яго крыві складала 3,2 праміле. Нягледзячы на тое што хлопец ніколі не меў пасведчання кіроўцы, ён ужо неаднаразова трапляў у поле зроку супрацоўнікаў ДАІ. Так, у 2010 годзе за язду ў п'яным выглядзе яго затрымалі ў Гомельскай вобласці. У жніўні 2014 года - за стырном і без пасведчання на тэрыторыі Берасцейскай вобласці.

У дачыненні да кіроўцы складзеныя адміністрацыйныя пратаколы: за язду ў нецвярозым выглядзе, без рамяня бяспекі, тэхагляду, дакументаў, кіраванне аўтамабілем без пасведчання паўторна, стварэнне аварыйнай сітуацыі, невыкананне законных патрабаванняў супрацоўнікаў міліцыі і непадпарадкаванне ім. Аўтамабіль знаходзіцца на штрафстаянцы. Парушальніка чакае вялікі грашовы штраф. Паводле гэтага факта праводзіцца праверка.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках