29 красавiка 2024, панядзелак, 19:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаргу на атрыманне польскай шэнгенскай візы займалі робаты

8
Чаргу на атрыманне польскай шэнгенскай візы займалі робаты

Месцы ў чарзе для атрымання шэнгенскай візы ў сістэме e-Konsulat польскага консульства ў Беларусі знікаюць за хвіліны - і маюць дачыненне да гэтага робаты.

Пра гэта паведамляе антывірусная кампанія ESET. Як піша «Наша нiва», шкоднасная праграма MSIL/Agent.PYO мэтанакіравана распаўсюджвалася на кампутары беларускіх карыстальнікаў і займала вольныя месцы ў чарзе на сумоўе ў снежні 2014 года.

Праграма дзейнічае як вэб-скрыпт, напісаны аматарамі, але выкарыстоўвае пры гэтым чужыя кампутары. За шэсць дзён амаль 200 тысяч карыстальнікаў былі перанакіраваныя на шкодны змест праграмы, усяго ў хакераў было задзейнічана 925 кампутараў.

20-21 снежня робаты (праграмы, якія выконваюць аўтаматычна паводле зададзенага раскладу якія-небудзь дзеянні) сталі атрымліваць каманды на запаўненне формаў. Адзначаецца, што з 20 да 29 снежня хакеры выпусцілі 4 мадыфікацыі шкоднаснай праграмы, але і польскае консульства ўвяло контрзахады - для запаўнення формы на сайце сталі патрабаваць увод паролю (набору літар і лічбаў на малюнку, які кампутару цяжка распазнаць).

Інфармацыя пра шкоднасную праграму была перададзеная ў нацыянальныя цэнтры рэагавання аб кампутарных інцыдэнтах Беларусі і Польшчы.

Паводле падлікаў польскай Gazeta Wyborcza, яшчэ ў 2013 годзе хакеры зараблялі мільёны даляраў на дапамозе ў атрыманні візы. Аднак польскі МЗС зняпраўдзіў чуткі аб узломе сэрвісу E-konsulat і крадзяжы звестак.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках