29 красавiка 2024, панядзелак, 19:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскі «Гіпо» прадае ёгурт «з будучыні»

11

У супермаркеце былі выяўленыя прадукты, датаваныя заўтрашнім днём.

Чытач charter97.org Рыгор Афоньеў падзяліўся сваёй знаходкай з рэдакцыяй. Паводле ягоных слоў, раніцай 1 лютага ён знайшоў на прылаўку крамы «Гіпа» на Ракасоўскага, 2 дзіцячы малочны прадукт «Біфідабакт» «з будучыні».

«Дата выпуску стаяла 2 лютага. Але ж на календары было ўсяго першага лютага ! Я пацікавіўся ў прадавачкі, як гэта разумець. У адказ толькі паціснулі плячыма, але пацвердзілі, што мае вочы мне не хлусяць - сапраўды, напісана 2 лютага 2015. Перагледзеў усе слоічкі - выбар альбо 30 студзеня, альбо 2 лютага.

Цікава, гэта збой на лініі і памылка аператара або прадукт выпускаецца з загадзя няправільнай датай і памылкова не той адгрузілі? Ці хтосьці выкарыстоўвае машыну часу?» - пытаецца чытач.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках