29 красавiка 2024, панядзелак, 20:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канец Расеі блізкі. Чаму?

16
Канец Расеі блізкі. Чаму?

Выпадковасцяў жа не бывае.

Фільм «Пакаянне» быў зняты ў 1984 годзе, за год да перабудовы, якой не было нават у праекце. Ніхто і ўявіць сабе не мог, што вось-вось адбудзецца такі аглушальны канец свету ў велізарнай і, здавалася б, суздром трывушчай краіне.

Цяпер у Расеі знялі фільм «Левіяфан». Выпадковасцяў жа не бывае. Напэўна, знялі таксама ў прадчуванні блізкага неўнікнёнага катаклізму.

У гэтай новай стужцы ўжо няма ніякага пакаяння, якое магло б іх выратаваць 30 гадоў таму. У гэтым фільме паказаная катастрофа. Маральнае раскладанне, дэградацыя і дэгуманізацыя агромністай краіны.

Бо галоўнае пытанне ўсіх часоў простае: ці вядзе гэтая дарога да бажніцы...

- Скажыце, гэтая дарога прывядзе да бажніцы?

- Гэта вуліца Варлама. Але не гэтая вуліца вядзе да бажніцы.

- Тады навошта яна патрэбная? Нашто дарога, калі яна не прыводзіць да бажніцы?

Усіх цікавіць пытанне, колькі ім яшчэ засталося дыхаць, там, на іхняй адной сёмай частцы планеты?

Адказ такі. Прырода вельмі чуйная, яна зараней паведамляе аб тым, што будзе вулкан, землятрус або цунамі. Проста не ўсе людзі маюць спецыяльныя органы пачуццяў для распазнання гэтых сігналаў.

У цяперашняй згубнай для гэтай краіны сітуацыі ўжо ўсё адно, чыё прозвішча значыцца ў тытрах - Абуладзэ або Звягінцава. Проста ў мастакоў генетычна і гістарычна спрацоўвае асаблівы абвостраны нюх. Гэтыя ды іншыя фільмы здымаюць спрэс інтуіцыйна.

Але заўсёды трапляюць у дзясятку. Значыць, сёлета.

Уладзімір Співакоўскі, «Новое время»

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках