29 красавiка 2024, панядзелак, 19:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вінцук Вячорка: 50% школьнікаў і студэнтаў хочуць з'ехаць з Беларусі

21

Улады выціскаюць найбольш спраўных людзей за межы краіны шляхам «стварэння гопніцкай атмасферы».

Пра гэта заявіў палітык Вінцук Вячорка ў інтэрв'ю тэлеканалу «Белсат».

«Калі сацыялогія кажа, што 40-50 ці нават болей адсоткаў старэйшых школьнікаў і студэнтаў хочуць з'ехаць з Беларусі, мне становіцца страшна. А для чаго тады маё пакаленне змагалася за свабоду краіны, марыла, што яна будзе незалежнай, свабоднай, еўрапейскай дзяржавай? Дзеля таго, каб тыя, каму цяпер 17-18 гадоў, марылі адсюль з'ехаць? На каго мы яе пакінем? На цяперашнюю першую службовую асобу?» - пытаецца ён.

На думку палітыка, улады не стварылі нармальных варункаў для самарэалізацыі маладога пакалення беларусаў.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках