6 траўня 2024, панядзелак, 21:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эльмар Брок: Захад можа даць Украіне процітанкавае ўзбраенне

18
Эльмар Брок: Захад можа даць Украіне процітанкавае ўзбраенне

ЗША і некаторыя краіны ЕЗ, магчыма, дадуць Украіне процітанкавае ўзбраенне.

Калі прарасейскія сепаратысты прадоўжаць баявыя дзеянні, то гэта прычыніцца да новых санкцый супраць Расеі і магчымай выдачы ЗША і некаторымі краінамі ЕЗ ахоўнага супрацьтанкавага ўзбраення Украіне.

Пра гэта заявіў кіраўнік камітэта Еўрапарламента замежных спраў Эльмар Брок, паведамляе Deutsche Welle.

"Пуцін павінен таксама паклапаціцца аб тым, каб найбліжэйшымі днямі было адведзенае цяжкае ўзбраенне", - адзначыў Брок.

На ягоную думку, калі прарасейскія сепаратысты прадоўжаць баявыя дзеянні, гэта прычыніцца да "эскалацыі з абодвух бакоў". "Тады Расеі будуць пагражаць новыя санкцыі, і, магчыма, ЗША і некаторыя краіны ЕЗ дадуць Украіне ахоўнае процітанкавае ўзбраенне", - мяркуе Брок.

Акрамя таго, ён патрабуе "больш магутнага мандату" для назіральнікаў АБСЕ на ўсходзе Украіны.

"Супрацоўнікі АБСЕ павінны мець больш магутны мандат і атрымаць магчымасць лепш сябе абараняць, калі яны правяраюць выкананне рэжыму спынення агню", - заявіў еўрапарламентар.

На ягоную думку, трэба лепш забяспечыць назіральнікаў, даць ім беспілотнікі.

Еўрадэпутат выказаў разуменне пазіцыі ўкраінскага прэзідэнта Пятра Парашэнкі на просьбу Кіева накіраваць ва Украіну міратворцаў.

"Гэта з'яўляецца заклікам аб дапамозе", - мяркуе Брок. Еўропа, з ягоных словах, не можа пакінуць Парашэнку ў бядзе.

Зрэшты, аб магчымасці накіраваць ва Украіну міратворчыя сілы ААН і ЕЗ еўрапарламентар выказаўся скептычна.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках