6 траўня 2024, панядзелак, 15:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Жаліба: «Нам трэба рыхтавацца да найгоршага сцэнару ў эканоміцы»

9
Барыс Жаліба: «Нам трэба рыхтавацца да найгоршага сцэнару ў эканоміцы»

Аптымізм улад неабгрунтаваны.

Доктар эканамічных навук, прафесар Барыс Жаліба пракамэнтаваў для «Салідарнасці» сцэнары прагнознага развіцця Беларусі на 2015 год, распрацаваныя ўрадам і Нацбанкам.

20 лютага міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі агучыў сцэнары прагнознага развіцця Беларусі на 2015 год, распрацаваныя ўрадам і Нацбанкам у залежнасці ад кошту нафты і дынамікі курсу расейскага рубля.

Першы сцэнар распрацаваны на грунце сярэднегадавога кошту нафты ў 2015-м годзе $60 за барэль і курсе расейскага рубля 60 рублёў за $1.

Другі сцэнар грунтуецца на разліках базавага сцэнару РФ і ўлічвае сярэднегадавы кошт нафты на сусветных фінансавых рынках $50 за барэль і сярэднегадавы курс рубля - 61,5 рубля за $1.

Трэці сцэнар, стрэсавы, улічвае сярэднегадавы кошт нафты на сусветных фінансавых рынках $40 за барэль і сярэднегадавы курс рубля - 80 расейскіх рублёў за $1.

Са слоў міністра, пры больш спрыяльным развіцці сітуацыі, што, паводле ацэнак эканамічных улад, з'яўляецца вельмі імаверным, ва ўрада і Нацбанка будуць магчымасць скарэктаваць ў другім паўгоддзі эканамічную палітыку ў бок змякчэння.

«Пытанне стаіць пра выжыванне эканомікі»

Доктар эканамічных навук, прафесар Барыс Жаліба звярнуў увагу на татальнае дапасаванне сцэнараў да расейскай эканомікі:

- Мы бачым плён аднабаковага дапасавання да эканомікі Расеі.

Разам з тым, экспэрт ацаніў сцэнары ўлад, як досыць рэалістычныя.

- Наўрад кошт нафты да канца года пойдзе ўгору. Думаю, што вышэй за $60 за барэль ён не ўзнімецца, - заявіў ён.

Пры гэтым эканаміст мяркуе, што трэба рыхтавацца да развіцця сітуацыі ў эканоміцы паводле найгоршага са сцэнараў:

- Расейскі рынак працягвае згортванне. Эканоміка Расеі будзе падаць, бо кошт нафты не вырасце ў агляднай перспектыве, а таксама свой уплыў будуць рабіць заходнія санкцыі. Бо канфлікт ва Украіне не аціх, ён толькі разрастаецца. Другі наш эканамічны партнёр, Украіна, таксама згортвае свой рынак.

На думку эканаміста, у цяперашняй сітуацыі беларусам трэба думаць пра тое, як захаваць тое, што мы ужо маем, і не разлічваць на эканамічны рост.

- Пытанне стаіць пра выжыванне эканомікі, - экспэрт не падзяляе аптымізм улад аб «спрыяльным развіцці сітуацыі».

Што рабіць?

Барыс Жаліба уважае, што ва ўлад ёсць варыянты павольнага адыходу ад татальнай прыхільнасці да расейскай эканомікі:

- Праз нафтавы падатковы манэўр расейская нафта на фоне сусветнага падзення кошту становіцца для нас усё больш нявыгаднай. Трэба шукаць іншыя крыніцы паставак, напрыклад, з Азэрбайджана. Можна купляць звадкаваны газ у Літве, дзе з'явіліся для гэтага магчымасці. Трэба думаць і аб дывэрсіфікацыі беларускага экспарту.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках