28 красавiка 2024, Нядзеля, 13:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка турбуецца праз рост імпарту лекаў

28
Лукашэнка турбуецца праз рост імпарту лекаў

Дыктатар нагадаў, што яшчэ ў 2010 годзе была пастаўленая задача давесці долю айчынных прэпаратаў на ўнутраным рынку да 50 адсоткаў.

Сёння на нарадзе аб стане і перспектывах развіцця беларускай фармацэўтычнай прамысловасці дыктатар назваў скарачэнне імпарту на беларускім рынку, які ацэньваецца ў 1 мдрд даляраў, пытаннем нацыянальнай бяспекі. У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка выказаў занепакоенасць ростам імпарту лекаў на беларускі рынак, паведамляе БелТА.

"Цягам апошніх гадоў назіраецца хоць невялікі, але рост імпарту. Гэта дзіўна. Таму хачу пачуць, як рэалізуецца праграма імпартазамяшчэння ў галіне. Наколькі актыўна сюды прыцягваюцца наўпроставыя замежныя інвестыцыі?" - сказаў ён, звяртаючыся да ўдзельнікаў пасяджэння.

Лукашэнка папрасіў адказных асоб даць справаздачу аб тым, чаму ў асобных праектах у беларускай фармацэўтычнай вытворчасці тэмпы мадэрнізацыі ідуць не тымі тэмпамі, якімі планавалася.

Правадыр пацікавіўся таксама перспектывамі прыросту экспарту беларускай прадукцыі і прычынамі, з якіх стрымліваецца рост экспарту беларускіх лекаў у Расею, Украіну, Казахстан і ў краіны далёкага замежжа.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках