7 траўня 2024, aўторак, 3:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паўторны разгляд справы Ніны Багінскай: штраф 20 базавых велічынь

18
Паўторны разгляд справы Ніны Багінскай: штраф 20 базавых велічынь

Суд Цэнтральнага раёна Менска 20 лютага паўторна разгледзеў адміністрацыйную справу актывісткі Ніны Багінскай.

Як паведамлялася, 67-гадовую актывістку абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве 22 студзеня ля помніка Тарасу Шаўчэнку.

За гэтую акцыю 23 студзеня актывістку Ніну Багінскаю суд Цэнтральнага раёна пакараў штрафам у памеры 20 базавых велічынь паводле часткі 3 артыкула 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, які быў здзейснены на працягу года паўторна), піша ПЦ «Вясна».

Але пры разглядзе скаргі Багінскай, пададзенай на пастанову суду Цэнтральнага раёна ў Менскі гарадскі суд 3 лютага суддзя В. Камісараў прыйшоў да нечаканай высновы, што «зыходзячы са зместу, выкладзенага ў апісальна-матываванай частцы вынесенай раённым судом пастановы ў дачыненні да Багінскай вынікае, што не было дакладна высветлена, у якім мерапрыемстве яна брала ўдзел 22 студзеня - у несанкцыянаваным мітынгу або несанкцыянаваным пікетаванні».

Таму Менгарсуд вынес пастанову аб накіраванні справы актывісткі на новы разгляд у той жа суд і аб скасаванні ранейшай судовай пастановы.

Суддзя Вікторыя Шабуня, якая разгледзела адміністрацыйную справу ў тым жа судзе Цэнтральнага раёна, зыходзіла пры вызначэнні віны Багінскай з таго, што яна, ведаючы фактычныя матэрыялы справы, выклала іх суду з выгоднага для сябе боку:

«Довады Багінскай аб тым, што яна не брала ўдзелу ў несанкцыянаваным пікеце, а адкрыта і мірна выяўляла сваю грамадзянскую пазіцыю ў рамках дзейнага заканадаўства, суд прызнае не адпаведнымі рэчаіснасці...

на аснове ведання матэрыялаў справы аб адміністрацыйным правапарушэнні, наяўнымі ў ім доказамі, а таксама з улікам дакладнага ведання фактычных абставінаў здзяйснення правапарушэння, [Багінская] сваю версію ў судзе выклала максімальна выгадным для сябе спосабам, імкненнем падаць сітуацыю і трактаваць заканадаўства ў выгадным для яе святле...»

Такім чынам суддзя Шабуня прыйшла да высновы, што падставы для вызвалення Багінскай ад адміністрацыйнай адказнасці адсутнічаюць і пастанавіла аштрафаваць актывістку на 20 базавых велічынь (3,6 млн рублёў).

Ніна Багінская не пагадзілася з такой высновай суда Цэнтральнага раёна і з дапамогай праваабаронцаў «Вясны» паўторна будзе абскарджваць пастанову аб накладанні штрафу ў судзе вышэйшай інстанцыі.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках