6 траўня 2024, панядзелак, 19:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэркель і Аланд: Парушальніка Менскіх пагадненняў чакаюць новыя санкцыі

43
Мэркель і Аланд: Парушальніка Менскіх пагадненняў чакаюць новыя санкцыі

Санкцыі супраць РФ могуць быць пашыраныя.

Пра гэта заявіў прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд падчас сумеснай прэс-канферэнцыі з канцлеркай Нямеччыны Ангелай Мэркель, паведамляе "Украінская праўда" са спасылкай на Les Echos.

"У дачыненні да ўсякай краіны, якая не будзе прытрымлівацца менскіх дамоўленасцей аб Украіне, будуць ужытыя санкцыі", - адзначыў ён.

Са слоў Аланда, гаворка ідзе перш за ўсё пра "спыненне агню, якое было неаднаразова парушанае, і якое цяпер павінна быць цалкам захаванае, вывад цяжкіх узбраенняў і вызваленне зняволеных".

"Мы будзем працягваць працаваць над эфектыўнасцю менскіх дамоўленасцей", - сказаў ён.

Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель таксама заявіла, што не выключае магчымасці разгляду новых санкцыяў у дачыненні да Расеі. Яна ўдакладніла, што новыя санкцыі супраць Расеі не з'яўляюцца мэтай. Гэта толькі магчымасць у выпадку парушэння менскіх пагадненняў, піша Gazeta.ru.

Канцлерка таксама дадала, што Еўрапейскі звяз "можа падняць пытанне пра санкцыі" ў выпадку неабходнасці.

"Мы яшчэ больш перакананыя ў тым, што менскія пагадненні павінны ўвасабляцца", - адзначылі абодва лідары.

16 лютага Еўразвяз пашырыў санкцыі ў дачыненні да Расеі ў сувязі з сітуацыяй ва Украіне. Пад санкцыі трапілі 19 фізічных і 9 юрыдычных асоб.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках