28 красавiка 2024, Нядзеля, 0:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Медык: «Чыноўнікі чамусьці аддаюць перавагу імпартным лекам»

23
Медык: «Чыноўнікі чамусьці аддаюць перавагу імпартным лекам»

Супрацоўнік адной з менскіх медыцынскіх устаноў распавёў аб падводных камянях імпартазамяшчэння лекаў.

20 лютага на нарадзе аб стане і перспектывах развіцця беларускай фармацэўтычнай прамысловасці Аляксандр Лукашэнка выказаў занепакоенасць ростам імпарту лекаў на беларускі рынак, піша «Салідарнасць».

- Цягам апошніх гадоў назіраецца хоць невялікі, але рост імпарту. Гэта дзіўна. Таму хачу пачуць, як рэалізуецца праграма імпартазамяшчэння ў галіны, - заявіў ён.

У 2010 годзе ім была пастаўленая задача давесці долю беларускіх прэпаратаў на ўнутраным рынку да 50%.

- Гэта адно з пытанняў нацыянальнай бяспекі. Мы павінны забяспечыць насельніцтва даступнымі якаснымі айчыннымі лекамі, - падкрэсліў Лукашэнка.

«З тым жа поспехам можна назваць імпартазамяшчэннем разліў кока-колы»

Супрацоўнік адной з менскіх медыцынскіх устаноў на ўмовах ананімнасці распавёў пра тое, як у Беларусі рэалізуецца праграма імпартазамяшчэння лекаў.

- Гледзячы, што разумеецца пад гэтым тэрмінам. У рэальнасці гэты працэс выглядае так: з Індыі, Кітая і некаторых іншых краін завозіцца сыравіна і тут фасуецца. З тым жа поспехам можна назваць імпартазамяшчэннем амерыканскай кока-колы разліў гэтага напою ў Беларусі, - падкрэсліў медык.

Калі казаць пра нейкія новыя ўласныя распрацоўкі з нуля, то такіх няма ў прыродзе, перакананы медык.

З ягоных слоў, стварыць той жа новы антыбіётык можа сабе дазволіць толькі вельмі багатая краіна. Гэта вельмі затратны працэс. Патрэбныя дарагія лабараторыі, магутная навуковая база. Новы прэпарат мала выпусціць, яго трэба выпрабаваць, запатэнтаваць, прасунуць на рынак. У беларускіх фармацэўтаў такіх магчымасцяў проста няма.

- Рэальнае стаўленне да імпартазамяшчэння чыноўнікі з Міністэрства аховы здароўя дэманструюць, калі ў іх саміх ці ў іх сваякоў пачынаюцца праблемы са здароўем. Чамусьці ў такіх выпадках мала хто з іх купляе антыбіётыкі ад «Белфарм». Многія аддаюць перавагу прадукцыі амерыканскага «Pfizer», гатовыя за свой кошт выпісваць з-за мяжы, - рэзюмаваў суразмоўца выдання.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках