28 красавiка 2024, Нядзеля, 12:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі
Каментары 13
+49 +
Яуген, 9:22, 21.02

Моцна!

Адказаць
+27 +
www, 10:00, 21.02

Жаль, что все стихотворение внизу полностью не написали, чтобы еще раз насладиться звучание роднай мовы у творы вялIкага беларуса...
Спасибо!

Адказаць
+31 +
беларус, 11:58, 21.02

Дзякуй кожнаму.А мне яшчэ вельмi спадабаецца ўкраiнскi верш,якi напiсан ў гадзiны Майдана
.
Мамо, не плач. Я повернусь весною.
У шибку пташинкою вдарюсь твою.
Прийду на світанні в садок із росою,
А, може, дощем на поріг упаду.

Голубко, не плач. Так судилося, ненько,
Що слово бабуню вже не буде твоїм.
Прийду і попрошуся в сон твій тихенько
Розкажу, як мається в домі новім.

Мені колискову ангел співає
I рана смертельна уже не болить.
Ти знаєш, матусю, й тут сумно буває
Душа за тобою, рідненька, щемить.

Мамочко, вибач за чорну хустину
За те, що віднині будеш сама.
Тебе я любив. I любив Україну
Вона, як і ти, була в мене одна.

Адказаць
+43 +
ikea66, 12:13, 21.02

Дзе мой край? Там, дзе вечную песьню пяе Белавежа,
Там, дзе Нёман на захадзе помніць варожую кроў,
Дзе на ўзвышшах Наваградскіх дрэмлюць суровыя вежы
І вішнёвыя хаты глядзяцца ў шырокі Дняпро.
Ты ляжыш там, дзе сіняя Прыпяць ласкава віецца,
Дзе Сафія плыве над Дзьвіною, нібы карабель...
Там, дзе сэрца маё зь першым крокам, як молат, заб'ецца,
Калі б нават сьляпым і глухім я прыйшоў да цябе.
Што сьляпым? Нават мёртвым успомню высокія зоры,
Над ракою чырвонай і цьмянай палёт кажаноў,
Белы ветразь на сініх, на гордых, як мора, азёрах,
І бары-акіяны, і неба - разьлівы ільноў.
Дзе мой край?
Там, дзе людзі ніколі ня будуць рабамі,
Што за поліўку носяць ярмо ў безнадзейнай турме,
Дзе асілкі-хлапцы маладымі ўзрастаюць дубамі,
А мужчыны, як скалы, - ударыш, і зломіцца меч.
Дзе мой край?
Там, дзе мудрыя продкі ў хвоях паснулі,
Дзе жанчыны, як радасны сон у стагах на зары,
А дзяўчаты, як дождж залаты. А сівыя матулі,
Як жніўё з павуціньнем і добрае сонца ўгары.
Там зьвіняць неўміручыя песьні на поўныя грудзі,
Там спрадвеку гучыць мая мова, булатны клінок.
Тая гордая мова, якую й тады не забудзем,
Калі сонца зь зямлёю ў апошні заглыбяцца змрок.
Ты - наш край.
Ты - чырвоная груша над дзедаўскім домам,
Лістападаўскіх зьнічак густых фасфарычная раць,
Ты - наш сьцяг, што нікому, нікому на сьвеце, нікому
Не дамо абсьмяяць, апаганіць, забыць ці мячом зваяваць.
Мы клянёмся табе баразной сваёй першай на полі
І апошняй ральлёй, на якую ўпадзём у журбе.
Мы клянёмся табе, што ніколі,
Ніколі,
Ніколі,
Так,
Ніколі ня кінем,
Ня кінем,
Ня кінем цябе.

Адказаць
+31 +
hgfd, 12:33, 21.02

Вялiкае дзякуй!

Адказаць
+22 +
Ядвися, 13:53, 21.02

Дзякую усим людзям добрай воли, за падтрымку маёй роднай мовы!Прабрала да слёз.Дзякуй и за верш таки жалобны ипрыгожы на украинскай мове.

Адказаць
+25 +
ЯДвига, 14:01, 21.02

Кранае - да слёз! Дзякуй, сябры! I вельмi прыемна, што абраны менавiта гэты - самы любiмы мой верш Караткевича - аднаго з самых любiмых маiх письменнiкау! Маю яго творы на рускай мове, але набыла i усе iх аналагi - на беларускай, таму што чытаць iх трэба менавiта па-беларуску, бо мова у Караткевiча - празрыстая нiбы той самы залаты дождж, пранiзаны промнямi сонца, i меладычная - як песня палявога жаурука на фоне далеких гукау царкоуных званоу на Вяликадзень. Яшчэ раз - дзякуй!

Адказаць
+31 +
Іван Іваныч, 16:56, 21.02

Паважаныя ўдзельнікі і наведвальнікі гэтага сайта! Віншую вас з Днём роднай мовы! Сваю падзяку хачу перадаць тым "хартыйцам", якія не здрадзілі роднай мове, не даюць ёй памерці і карыстаюцца ёю на гэтым сайце, а мо і па жыцці. Зараз той час, калі краіна, чыёй мовай карыстаецца большасць беларусаў, згубіла свой суседзкі і нават чалавечы твар. Прычым услед за амбіцыйным правадыром пайшла большасць народу. Людзі перасталі адрозніваць чорнае ад белага і наадварот. Забылі павучальные словы з дзіцячага верша С. Міхалкова "Што такое Хорошо і што такое Плохо". Згублена чалавечае сумленне, затуманіўся, альбо замбіраваўся мозг. І ніхто не скажа ці надоўга гэта? -А мо і назусім! Таму нам большасці беларусаў і ўсяму цывілізаванаму свету адваротна гэта бачыць і чуць. Я не ведаю як астатнім беларусам, але мне, асабліва зараз, адваротна карыстацца іхнім языком. Бо "вялікі" рускі язык, таксама дапамагаў рускім захварэць хваробай "манія вялічча" .
Зямлякі! Будзьма БЕЛАРУСАМІ !

Адказаць
+3 +
Да...., 19:59, 21.02

Эх, мне прямо захотелось на беларусском разговаривать. Скажите есть ли у нас какой-нибудь более менее крупный город, где говорят на мове? Очень хочется побывать в таком.

Адказаць
+5 +
Максим, 22:34, 21.02

Гарна ідея популяризації мови!

Адказаць
+10 +
Вiця з Вiцебску, 22:39, 21.02

Я плакаў. Дзякуй! Дзякуй за ўвагу да роднай мовы і да вялікіх пісьменнікаў нашай зямлі. Гэта дае натхненне, гэта ачышчае нашы душы, гэта дае надзею. Больш такіх праектаў і яшчэ раз дзякуй!

Адказаць
+2 +
дя Дуля з балотнай вёсачкі Менск, 23:02, 21.02

Буйницкий Олег Вас 1 час назад

Вытокі нашы...
***
Бывае,
змОрышся, да нельга...
І мАрыш – адпачыць дзе, прымасціўшысь.
Здаецца, я зусім маленькі...
І да мяне бяжыць ручай,
з майго дзяцінства...
Ручай,
з празрыстай і дрыготкай
вадой, цалебнай у спякоту...
Здаецца, што жыццё бяжыць наадваротку –
сустрэць дзяцінства,
як пяшчоту...
Там неба – сінь…
Прастор Радзімы – не акінуць зрокам...
Там Край дзяцінства,
матуля там жыве мая...
Усё ў нас пачынаецца з вытокаў,
бягучага з дзяцінства Ручая...
*+*
23 студзеня 2014 г.

Адказаць
+3 +
Михаил, сын Davida ., 23:21, 21.02

Вельмi добра ! Малайцы ! : ))

Адказаць
 
Напісаць каментар
E-mail не будзе апублікаваны