28 красавiка 2024, Нядзеля, 17:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША і ЕЗ абмяркоўваюць новыя санкцыі супраць Расеі

23
ЗША і ЕЗ абмяркоўваюць новыя санкцыі супраць Расеі

Супраць Расеі могуць быць ужытыя больш жорсткія захады з боку ЗША і ЕЗ.

Гэта звязана з ваеннымі аперацыямі баевікоў на Данбасе, якія працягваюцца. Пра магчымасць такога кроку заявіў прэс-сакратар Белага дома Джон Эрнэст, паведамляе Gazeta.ru.

Як паведамляе Reuters, ён падкрэсліў, што ўсякія далейшыя дзеянні будуць прынятыя пасля кансультацыі з еўрапейскімі партнёрамі.

Кіраўнік Еўразвяза Дональд Туск у сваю чаргу заявіў, што лідары еўрапейскіх краін вядуць кансультацыі ў далейшых кроках, накіраваных на павышэнне "кошту агрэсіі" ў канфлікце на паўднёвым усходзе Украіны. Аб гэтым паведамляе Agence France-Presse.

"Мы відавочна дасягаем пункта, калі далейшыя дыпламатычныя намаганні будуць бясплоднымі, калі іх не падмацоўваць дзеяннямі", - заявіў Туск.

Са слоў палітыка, ён праводзіць кансультацыі з лідарамі краін з нагоды далейшых санкцый ЕЗ.

Нагадаем, канцлерка ФРГ Ангела Мэркель дапускае магчымасць прыняцця чарговых абмежавальных мер супраць Расеі. Са слоў Мэркель, пашырэнне санкцый супраць Расеі можа адбыцца ў тым выпадку, калі "пэўныя пункты менскай дамовы не будуць выконвацца".

Раней амерыканскія сенатары, у ліку якіх рэспубліканец Джон Маккейн і дэмакрат Рычард Дурбін, накіравалі ліст на імя дзяржсакратара ЗША Джона Кэры, у якім заклікаюць зрабіць больш жорсткімі санкцыі ў дачыненні да Расеі.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках