28 красавiка 2024, Нядзеля, 6:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рада бяспекі ААН абмяркуе ўвядзенне міратворцаў у Данбас

19
Рада бяспекі ААН абмяркуе ўвядзенне міратворцаў у Данбас

Кансультацыі аб увядзенні міратворчых сіл ААН на Данбас пачнуцца ў Радзе бяспекі арганізацыі 23 лютага.

Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін у эфіры праграмы "Падзеі" на канале "Украіна", піша "Карэспандэнт".

Міністр удакладніў, што абмяркоўвацца будзе і паліцэйская місія, і міратворчы кантынгент - абодва чыннікі аднолькава важныя, але на розных этапах.

Клімкін растлумачыў, што паліцэйскіх запросяць ужо пасля спынення агню для падтрымання парадку. А вось на гэтым этапе Украіне патрэбныя міратворцы: менавіта іх прысутнасць - гарантыя захавання менскіх дамоўленасцей, дадаў чыноўнік.

"Паліцэйская місія ЕЗ вельмі важная. Але, спачатку, на этапе стабілізацыі, нам неабходна дасягнуць дээскалацыі сітуацыі, прадухіліць пастаянныя атакі, абстрэлы. Для гэтага нам неабходны міратворчы "кампанент". Гэты міратворчы кампанент можа быць ад ААН, можа быць ад ЕЗ. Хутчэй за ўсё ён будзе змяшаным", - інфармаваў Клімкін.

Нагадаем, 18 лютага Рада нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны ўхваліла зварот у ААН і ЕЗ з просьбай увядзення міратворчага кантынгенту ў зону канфлікту на Данбасе.

У сваю чаргу ў Расеі і ў самаабвешчаных ДНР і ЛНР негатыўна паставіліся да ідэі з міратворцамі. Яны ўважаюць гэта за парушэнне менскіх дамоўленасцей.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках