28 красавiка 2024, Нядзеля, 11:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генерал NATO: Трэба рыхтавацца да маштабнай атакі Расеі супраць Еўропы

12
Генерал NATO: Трэба рыхтавацца да маштабнай атакі Расеі супраць Еўропы

Сілы Альянсу павінны ўжыць захады на выпадак «маштабнай і імклівай атакі Расеі» на адну з усходнееўрапейскіх краін-чальцоў арганізацыі.

Пра гэта заявіў намеснік камандуючага аб'яднанымі сіламі NATO ў Еўропе генерал Эдрыян Брэдшоў падчас выступу ў Каралеўскім Аб'яднаным інстытуце абаронных даследаванняў у Лондане, паведамляе Lenta.ru са спасылкай на газету The Guardian ў суботу, 21 лютага.

З ягоных слоў, расейскае кіраўніцтва можа выкарыстоўваць «рэгулярныя войскі не толькі для запалохвання і стрымлівання, але і для захопу тэрыторыі NATO». Пры гэтым Брэдшоў адзначыў, што такія імклівыя дзеянні ўжо былі заўважаныя за Расеяй «перад захопам Крыму». Са слоў генерала, гаворка ідзе аб так званым эскалацыйным дамінаванні, да якога звярталася Масква яшчэ ў СССР.

Ён падкрэсліў, што ў «эпоху сталага супрацьстаяння з Расеяй», NATO павінна падтрымліваць адзіную сістэму абароны ўсходніх межаў, а таксама адаптавацца да падрыўных дзеянняў і іншых метадаў гібрыднай вайны, што прымяняюцца Расеяй ва Украіне.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках