28 красавiка 2024, Нядзеля, 2:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Заіка: Эканамісты пілі карвалол, калі пачулі сцэнары ўрада

33
Леанід Заіка: Эканамісты пілі карвалол, калі пачулі сцэнары ўрада

Проста ўрад Беларусі настолькі лянівы, што не захацеў нават зрабіць нармальную прагностыку.

20 лютага міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі на пасяджэнні камісіі ў дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце палаты прадстаўнікоў агучыў магчымыя сцэнары развіцця айчыннай эканомікі з улікам замежнаэканамічнай абстаноўкі, піша «Беларуская праўда».

Як адзначыў Уладзімір Зіноўскі, сцэнары прагнознага развіцця Беларусі на 2015 год распрацаваныя ўрадам і Нацыянальным банкам у залежнасці ад кошту нафты і дынамікі курсу расейскага рубля.

Першы сцэнар распрацаваны зыходзячы з сярэднегадавога кошту нафты ў 2015 годзе $60 за барэль і курсу расейскага рубля 60 рублёў за $1. Другі сцэнар заснаваны на разліках базавага сцэнару РФ і мяркуе сярэднегадавы кошт нафты на сусветных фінансавых рынках $50 за барэль і сярэднегадавы курс рубля - 61,5 рубля за $1. Трэці сцэнар з'яўляецца, са слоў міністра, стрэсавым. Ён мяркуе сярэднегадавы кошт нафты на сусветных фінансавых рынках $40 за барэль і сярэднегадавы курс рубля - 80 расейскіх рублёў за $1.

«Тры сцэнары» беларускага ўрада каментуе кіраўнік аналітычнага цэнтра «Стратэгія» Леанід Заіка.

- Гэта азначае поўны крызіс эканамічнай думкі ва ўрадзе. Беларускі ўрад проста перапісаў расейскія сцэнары развіцця эканомікі Расеі. На жаль, міністр Зіноўскі паслухаўся сваіх намеснікаў. Падсоўваць такі дакумент прэзідэнту - ён напэўна зразумее, што над ім жорстка пажартавалі, - сказаў ён.

- Калі ўрад «распрацоўвае» такія сцэнары, да чаго павінны рыхтавацца беларусы ў 2015 годзе?

- Урад будзе хлусіць: нафта каштуе менш, чым чакалі, расейскі рубель знізіўся больш, чым мы хацелі - апраўданне прыдумаць нескладана. Нам трэба не звяртаць увагі на «дзейнасць» урада, махнуць рукой на ўсе «прагнозы».

Самая складаная сітуацыя ў 2015 годзе чакаецца ў фінансавым сектары: Беларусь павінна аддаць 4 мільярды даляраў запазычанасці. Экспарт абрынаецца, імпарт таксама абрынаецца. 2015 стане годам жорсткай эканоміі, калі ўсе мы будзем успамінаць Брэжнева.

- Раз беларускі ўрад перапісвае расейскія сцэнары, значыць, у яго няма ўласнага бачання развіцця нацыянальнай эканомікі?

- Мяне гэта напалохала. Не трэба прывязвацца да нафты, не трэба прывязвацца да курсу расейскага рубля. Ацаніце трэнды ў беларускай эканоміцы, ацаніце ёмістасці ўнутранага рынку, зрабіце нармальную прагностыку, я б сказаў, «шматукладнай беларускай эканомікі».

Гэта канец, поўная адсутнасць эканамічнай думкі!

- Усе тры сцэнары развіцця беларускай эканомікі пабудаваныя на аснове кошту нафты, якой у нас няма, і курсу расейскага рубля. Урад прызнае, што беларуская эканоміка цалкам і цалкам залежыць ад Расеі?

- Гэта няпраўда. Проста ўрад настолькі лянівы, што не хоча зрабіць нават нармальную прагностыку. Гнаць такіх трэба з працы! Частка з цяперашніх чальцоў урада вучылася ў мяне, шкада, што ў свой час я ставіў ім мала двоек. Не ганьбіце краіну! Мае калегі-эканамісты пілі карвалол і валяр'янку, калі ўпершыню пачулі «тры сцэнары». Вось каго мы вырасцілі ў «наргасе»!

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках