28 красавiка 2024, Нядзеля, 0:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейская прапаганда запусціла партал «Спадарожнік» на польскай мове

10
Расейская прапаганда запусціла партал «Спадарожнік» на польскай мове

Польскія ўлады назвалі гэта «надыходам расейскай прапаганды».

Расейскае інфармагенцтва «Спадарожнік» з пятніцы запусціла інфармацыйны партал на польскай мове. Кіраўнік МЗС Польшчы Гжэгаж Схетына ўжо назваў гэта «надыходам расейскай прапаганды», піша «Наша нiва».

«Сапраўды, гэта новая з'ява. Мы фрагменты вялікага цэлага. Гэта пытанне наступу інфармацыйнай прапаганды, расейскай прапаганды, якая наўпрост фінансуецца з расейскага бюджэту», - заявіў Схетына.

Як падкрэслівае інфармацыйны партал «Спадарожнік», адкрыццё сэрвісу на польскай мове «разнастаіць гаму інфармацыйных сродкаў, якія перадаюць інфармацыю на ангельскай, французскай, сербскай, партугальскай, арабскай, хіндзі, нямецкай, гішпанскай, кітайскай, турэцкай, кіргізскай і абхазскай мовах».

Рэсурс «Спадарожнік-Беларусь» запушчаны і ў нашай краіне.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках