Расея паставіць Беларусі гелікоптэры Мі-17
10- 23.02.2015, 12:27
- 15,266
Холдынг «Гелікоптэры Расеі» заключыў на выставе ў Абу-Дабі кантракт на пастаўку Беларусі 12 гелікоптэраў Мі-17.
Пра гэта паведаміў у панядзелак журналістам гендырэктар Растэха Сяргей Чэмезаў, піша «Интерфакс».
«Учора падпісалі кантракт з Беларуссю на 12 гелікоптэраў Мі-17», - сказаў ён.
Чэмезаў удакладніў, што гаворка ідзе пра грамадзянскія гелікоптэры.