Першая ракетка свету Джокавіч прызнаўся, што мог стаць гарналыжнікам
1- 23.02.2015, 18:37
- 3,508
Сэрбская тэнісіст Новак Джокавіч распавёў, што мог у дзяцінстве зрабіць выбар на карысць гарналыжнага спорту.
«Пасля таго як у чатыры гады я ўпершыню ўзяў у рукі ракетку, тэніс даволі хутка стаў вельмі важнай часткай майго жыцця. Зрэшты, адным тэнісам спіс маіх любімых тыпаў спорту не абмяжоўваецца. Нашая сям'я заўсёды любіла бавіць час у гарах, таму маё другое спартыўнае захапленне - горныя лыжы. Скажу больш: калі б не тэніс, я цалкам мог бы стаць гарналыжнікам.
Які аргумент пераважыў на карысць тэніса? Сэрбія ўсё ж такі не гарналыжная краіна. У нас не так шмат гор, адпаведна, даволі цяжка падабраць прыдатныя варункі для трэніровак. У той жа час цяпер я разумею, што, выбіраючы тэніс, даволі сур'ёзна рызыкаваў - у першую чаргу праз вельмі высокую канкурэнцыю ў гэтым тыпе спорту. Аднак знайшліся людзі, якія здолелі нешта разглядзець ува мне на корце і пераканалі бацькоў, што менавіта тэніс - маё прызначэнне», - цытуе спартоўца «Спорт-Экспрэс».
Нагадаем, што Джокавіч з'яўляецца першай ракеткай свету, піша «Газета.Ru».