28 красавiка 2024, Нядзеля, 7:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзярждэп ЗША: Расея адкажа за парушэнні перамір'я ў Данбасе

14
Дзярждэп ЗША: Расея адкажа за парушэнні перамір'я ў Данбасе

У РФ будуць наступствы праз парушэнні баевікамі, якіх яна падтрымлівае, рэжыму спынення агню.

Але пастанова аб гэтым будзе абвешчаная пазней. Пра гэта ў панядзелак у Вашынгтоне заявіла прадстаўніца Дзярждэпу ЗША Джэн Псакі, паведамляе «Укрінформ».

«Мы ўсё яшчэ маем цэлы шэраг варыянтаў, якія застаюцца на стале. Далейшыя наступствы будуць мець месца, калі гэтыя парушэнні (рэжыму аб спыненні агню) прадоўжацца», - адзначыла Псакі, адказваючы на пытанні што да нядаўняй заявы Кэры пра санкцыі для Расеі, якія Абама павінен прыняць найбліжэйшымі днямі.

Адначасна Псакі не стала ўдакладняць часовыя тэрміны прыняцця гэтай пастановы амерыканскай адміністрацыяй. Прадстаўнік Дзярждэпу адзначыла, што Штаты занепакоеныя парушэннем замірэння ў раёне Дэбальцэва, вакол Марыупаля, а таксама ў іншых месцах на ўсходзе Украіны. Пры гэтым яна адзначыла, што баевікі, якіх падтрымлівае Расея, прадаўжаюць не даваць доступу назіральнікам АБСЕ для выканання іх місіі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках