27 красавiка 2024, Субота, 18:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вайсковая авіяцыя РФ прадоўжыць палёты ля межаў NATO

2
Вайсковая авіяцыя РФ прадоўжыць палёты ля межаў NATO

У Маскве мяркуюць, што ўвага Захаду да палётаў стратэгічных бамбавікоў ВПС Расеі перабольшаная.

Пра гэта заявіў пасол РФ у Вялікабрытаніі Аляксандр Якавенка, піша «Укринформ».

«Расейскія самалёты рэгулярна лётаюць у аддаленых геаграфічных раёнах і будуць прадаўжаць гэта рабіць. Гэта неабходна для навучання персаналу і праверкі магчымасцяў паветраных суднаў. Усе палёты выконваюцца ў строгай адпаведнасці з міжнароднымі правіламі... Палёты расейскіх вайсковых самалётаў часта суправаджаюцца знішчальнікамі краін NATO і партнёраў. Гэта - звычайная практыка, і ўзровень грамадскай увагі да апошніх інцыдэнтаў у ваколіцах брытанскай паветранай прасторы перабольшаны», - паведаміў дыпламат.

Як адзначаецца ў ягонай афіцыйнай заяве, вайсковая дзейнасць паветраных суднаў NATO ля расейскіх межаў з'яўляецца значна больш інтэнсіўнай, то бок павялічылася ўдвая да 3000 баявых вылетаў летась.

Нагадаем, перахопы расейскіх вайсковых самалётаў адбываюцца ў Еўропе цягам апошняга года амаль штодня, часам па некалькі разоў на дзень, і ў некалькіх выпадках гэта ўжо стварала небяспеку для палётаў грамадзянскай авіяцыі. Таксама значна павялічыў сваю актыўнасць у свеце і Вайскова-марскі флот Расеі. На Захадзе звярнулі ўвагу, што гэтая актывізацыя супала з расейскай вайсковай кампаніяй супраць Украіны.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках