27 красавiка 2024, Субота, 17:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску затрымалі п'янага кіроўцу тралейбуса

8
У Менску затрымалі п'янага кіроўцу тралейбуса

Учора а 23:00 на вуліцы Солтыса ў Менску затрымалі п'янага кіроўцу тралейбуса.

Пра гэта распавяла карэспандэнту onliner.by старшая інспектарка агітацыі і прапаганды ДАІ Партызанскага раёна Таццяна Спадабаева. Паводле папярэдняй інфармацыі, мужчына на вялікай хуткасці выехаў з тралейбуснага парка, не справіўся з кіраваннем, апынуўся на сустрэчнай паласе і парваў кантактныя правады. Відавочцы таго, што адбылося выклікалі ДАІ.

Высветлілася, што за рулём тралейбуса знаходзіўся мужчына 1990 года нараджэння, кіроўца аднаго з тралейбусных паркаў. Падчас медыцынскага агляду выявілася, што ў яго ў крыві 2,28 праміле алкаголю.

Са слоў кіроўцы, вечарам ён прыехаў у парк, каб пакласці ў тралейбус араматызатар. Але затым ён пастанавіў перагнаць машыну ў іншае месца і выехаў з парку.

«Да адказнасці будзе прыцягнуты не толькі кіроўца, але і службовая асоба тралейбуснага парка, адказная за праверку стану кіроўцаў перад іх выпускам на лінію», - распавяла Таццяна Спадабаева.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках