27 красавiка 2024, Субота, 21:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка спадзяецца на «добры дыялог» з ЕЗ

21
Лукашэнка спадзяецца на «добры дыялог» з ЕЗ

Дыктатар сустрэўся з намесніцай генеральнага сакратара Еўрапейскай службы замежных дзеянняў Хельгай Марыяй Шмід.

«Спадзяюся, гэта пачатак нашага добрага дыялогу з Еўрапейскім звязам, хоць мы апошнім часам нямала гаворым аб стасунках ЕЗ і Беларусі. Думаю, што гэта рэч патрэбная, гэта рух у правільным кірунку. Прынамсі, стасункі паміж Беларуссю і Еўрапейскім звязам сёння не так туманныя, як раней», - заявіў ён падчас сустрэчы.

Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь гатовая да «выбудоўвання стасункаў з ЕЗ на раўнапраўнай недыскрымінацыйнай аснове», паведамляе БелТА.

Ён таксама даў высокую ацэнку прафесійным якасцям кіраўніцы прадстаўніцтва Еўразвязу ў Беларусі Майры Моры.

«У вас тут добры пасол і, я думаю, аб'ектыўны чалавек, які вам дасць абсалютна аб'ектыўную інфармацыю аб працэсах, што адбываюцца ў Беларусі. Гэта, напэўна, адзін з нямногіх заходніх паслоў, якога грамадства прымае і ўспрымае. Таму я ўдзячны Еўрапейскаму звязу за такіх людзей , якія, прынамсі, спрабуюць зразумець, чым жыве Беларусь», - адзначыў беларускі кіраўнік.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках