28 красавiка 2024, Нядзеля, 5:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Newsweek: Вайсковыя вучэнні РФ могуць скончыцца атакай на адну з краін Балтыі

6
Newsweek: Вайсковыя вучэнні РФ могуць скончыцца атакай на адну з краін Балтыі

Літоўскія і эстонскія міністэрствы абароны выказалі занепакоенасць у сувязі з павелічэннем вайсковай актыўнасці Расеі.

Частыя вучэнні, якія праводзіць Расея ля межаў яе ўсходнееўрапейскіх суседзяў, могуць быць часткай стратэгіі, якая адчыніць дзверы для расейскага наступу на краіны Балтыі. Так мяркуе вайсковы экспэрт, намеснік дырэктара Міжнароднага цэнтра Эстоніі абароны і бяспекі Марцін Харт, піша ZN.ua са спасылкай на выданне Newsweek.

Літоўскія і эстонскія міністэрствы абароны выказалі занепакоенасць у сувязі з павелічэннем вайсковай актыўнасці Расеі і правялі паралелі з крокамі, якія мелі месца перад расейскім уварваннем у Крым.

Расея заявіла на мінулым тыдні, што яе ўзброеныя сілы не спыняць правядзенне пазачарговых вайсковых вучэнняў.

"Маё меркаванне на гэты конт такое, што расейскія ўлады хочуць павысіць гатоўнасць сваіх узброеных сілаў, а таксама прымусіць еўрапейскія краіны больш спакойна ставіцца да новых варункаў, калі расейскія Узброеныя сілы часта праводзяць пазачарговыя вучэнні", - кажа Харт.

З ягоных слоў, "расслабленае" стаўленне еўрапейцаў да мацнеючай расейскай вайсковай актыўнасці "вельмі небяспечнае" для дэмакратычных урадаў Еўропы, прынамсі, для Эстоніі, Латвіі і Літвы.

"Рэалістычны сцэнар дзеянняў супраць краін Балтыі – гэта "нармальныя" расейскія раптоўныя вучэнні, якія без папярэджання ператвараюцца ў імклівую атаку на сталіцу адной з краін Балтыі ці адразу на некалькі сталіц. Такая атака мае больш шанцаў на поспех, чым гібрыдны сцэнар, які мы бачылі ў Крыме", - адзначае Харт.

Рашучы крок Пуціна, які прадугледжвае, што слабыя лідары Еўропы не будуць рэагаваць хутка і будуць пазбягаць эскалацыі, з'яўляецца магчымым сцэнарам. Аўтар артыкула мяркуе, што чым вышэйшая гатоўнасць сіл NATO, тым лепш гэта для дэмакратычнай часткі Еўропы.

"Балтыйскія дзяржавы з моманту аднаўлення незалежнасці бачаць у Расеі галоўную экзістэнцыяльную пагрозу іх незалежнасці", - гаворыцца ў артыкуле.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках