28 красавiка 2024, Нядзеля, 21:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Wall Street Journal: Расследаванне смерці Літвіненкі стане пачаткам краху Пуціна

10
The Wall Street Journal: Расследаванне смерці Літвіненкі стане пачаткам краху Пуціна

Аднаўленне следства ў справе атручвання былога супрацоўніка КДБ Аляксандра Літвіненкі можа стаць пачаткам краху прэзідэнцтва Уладзіміра Пуціна.

Аб гэтым піша журналіст і лаўрэат прэміі Пулітцэра Брэт Стывэнс у калонцы The Wall Street Journal, паведамляе gordonua.com.

Ён нагадаў, што былы агент КДБ, які хаваўся ад Крамля ў Лондане, "вельмі верагодна абвінаваціў сваіх былы кіраўнікоў у арганізацыі выбухаў у Расеі ў 1999 годзе", якія развязалі Уладзіміру Пуціну рукі ў жаданні пачаць другую вайну ў Чачні. А за абвінавачванні сам Літвіненка быў атручаны радыеактыўным палоніем-210 і памёр, абвінаваціўшы Пуціна ў сваёй смерці.

Тагачасны прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Тоні Блэр паабяцаў, што вінаватых у смерці Літвіненкі пакараюць, але ў выніку расследаванне "заглухла". Былая міністарка ўнутраных спраў Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй прызналася, што на пастанову спыніць справу паўплывалі міжнародныя стасункі.

Аўтар параўноўвае тагачасную палітыку Вялікабрытаніі з цяперашняй у сітуацыі расейскай агрэсіі супраць Украіны. Журналіст нагадаў, што прэм'ера Вялікабрытаніі Дэвіда Кэмэрана крытыкуюць за ягоную адхіленую пазіцыю ў перамовах аб супакоі ва Украіне.

"Асаблівасць палітыкі Захаду ў дачыненні да Крамля палягае ў згодзе забываць зверствы ў часы другой Чачэнскай вайны, дэманстрацыйную расправу над Міхаілам Хадаркоўскім, забойства Ганны Паліткоўскай, уварванне ў Грузію, вайсковую дапамогу прэзідэнту Сірыі Башару Асаду, карупцыю падчас падрыхтоўкі Алімпіяды ў Сочах, фальсіфікацыю перамогі Пуціна на выбарах, захоп Крыма і знішчэнне малайзійскага самалёта", - гаворыцца ў артыкуле.

Аўтар не чакае, што ў выніку расследавання справы Літвіненкі хтосьці будзе пакараны.

"Прынамсі, гэта ўшануе памяць расейца, і гэта добры пачатак, каб змяніць нясмелую замежную палітыку Вялікабрытаніі", - адзначае Стывэнс.

43-гадовы былы агент КДБ Аляксандр Літвіненка памёр у Лондане ў лістападзе 2006 года. Паводле звестак брытанскай экспэртызы, гэта адбылося праз атручванне радыеактыўным палоніем. Абставіны ягонай смерці дагэтуль не высветленыя і выклікаюць гучныя спрэчкі.

На аглядных слуханнях у 2013 годзе юрысты ўдавы нябожчыка прызналі, што на момант смерці Літвіненка ўжо некалькі гадоў працаваў на спецслужбы Вялікабрытаніі і Гішпаніі. Незадоўга да скону ён стаў брытанскім падданым.

Публічныя слуханні справы былога расейскага агента КДБ і ФСБ Аляксандра Літвіненкі былі прызначаныя пасля таго, як пагоршыліся стасункі РФ і Захаду праз анэксію Крыма і дэстабілізацыю сітуацыі ва Украіне.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках