6 траўня 2024, панядзелак, 12:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лінас Лінкявічус: Бяздзейнасць Захаду забяспечвае поспех ваеннага сцэнару РФ

2
Лінас Лінкявічус: Бяздзейнасць Захаду забяспечвае поспех ваеннага сцэнару РФ

Міністр замежных спраў Літвы ў Вашынгтоне заклікаў ЗША ўхваліць пастаўкі зброі ва Украіну.

Пра гэта Лінас Лінкявічус сказаў на сустрэчы з галоўным дарадцам прэзідэнта ЗША ў справах Еўропы Чарльзам Купчанам, піша "Люстэрка тыдня".

"Краіна мае права абараняцца. Гэта не эскалацыя канфлікту, насупраць, бяздзейнасць Захаду нясе Расеі больш хуткі поспех ваеннага сцэнарау Мы не павінны самі спрыяць рэалізацыі гэтага сцэнару", - адзначыў міністр.

Ён падкрэсліў, што сітуацыя працягвае пагаршацца, а за агрэсію ў Дэбальцава ніякіх адказных дзеянняў з боку Захаду не было.

"Менскія пагадненні па-ранейшаму парушаюцца - гэта павінна мець цану", - заявіў падчас сустрэчы Лінкявічус.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках