6 траўня 2024, панядзелак, 3:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Майра Мора: Стасункі ЕЗ і Беларусі нармалізаваліся, але не палепшыліся

5
Майра Мора: Стасункі ЕЗ і Беларусі нармалізаваліся, але не палепшыліся

Галоўная перашкода на шляху паляпшэння стасункаў ЕЗ і Беларусі - гэта палітычныя зняволеныя.

Пра гэта кіраўніца прадстаўніцтва Еўрзвязу ў Беларусі Майра Мора паведаміла агенцтву LETA, піша tut.by.

Каментуючы рашучасць Латвіі надаць новы імпульс стасункам паміж Беларуссю і ЕЗ, Майра Мора заявіла, што стасункі ЕЗ і Беларусі "нармалізаваліся, але не палепшыліся".

"Яны палепшацца толькі пасля таго, як мы прыбярэм апошнія перашкоды ў нашых стасунках. Беларусь распачала некалькі крокаў, але гэта вельмі маленькія крокі", - сказала яна.

Кіраўніца прадстаўніцтва Еўразвязу ў Беларусі таксама выказала меркаванне, што не варта чакаць радыкальных або імклівых змяненняў у стасунках.

"Некаторыя з палітвязняў былі вызваленыя, некаторыя да гэтага часу адбываюць пакаранне. Беларусь пачала больш шчыльна працаваць з Радай Еўропы ў пытанні скасавання смяротнага пакарання. У гэтых момантах мы ўсё яшчэ не выйшлі за рамкі дыскусій, але прынамсі, гэта крок у правільным кірунку", - сказала Мора.

Галоўная ж перашкода на шляху паляпшэння стасункаў ЕЗ і Беларусі - палітычныя зняволеныя.

"Гэта тое, што мы сапраўды не можам прыняць", - падкрэсліла яна.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках