6 траўня 2024, панядзелак, 10:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анатоль Лябедзька: ПАРЕ гандляваць каштоўнасцямі не будзе

Анатоль Лябедзька: ПАРЕ гандляваць каштоўнасцямі не будзе

Нягледзячы на «адлігу» ў стасунках паміж ЕЗ і Лукашэнкам, «палатцы» атрымаць паўнавартасны статус будзе не проста.

Сёння з'явілася інфармацыя аб тым, што Парламенцкая Асамблея Рады Еўропы мае намер аднавіць супрацоўніцтва з беларускім «парламентам». Старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька сказаў charter97.org, што хоць Еўропа ўжо даўно дазваляе беларускім «дэпутатам» браць удзел у летніх сесіях Парламенцкай Асамблеі АБСЕ, афіцыйны паўнавартасны статус у ПАРЕ «палатка» можа і не атрымаць.

«У фармаце Парламенцкай асамблеі АБСЕ «палатка» працуе з 2000 года. «Дэпутаты», якіх ніхто не выбіраў, прыязджаюць на летнюю сесію і працуюць ад імя беларускага народа.

Але разам з тым, я б не спяшаўся сцвярджаць, што цягам найбліжэйшай перспектывы «палатка» атрымае паўнавартасны статус у парламенцкай асамблеі Рады Еўропы. Шлях будзе больш складаным. Бо існуе цэлы пакет патрабаванняў у статуце Асамблеі.

Вядома, можна прыняць палітычную пастанову - і дэпутатаў, якіх ніхто не выбіраў, завесці ў ПАРЕ праз «чорны» ход. Але гэта шлях тупіковы. Сёння на гэтую тэму ў нас як раз была дыскусія з Андрэа Рыгоні. Я мяркую, што нягледзячы на новы трэнд і лібералізацыю ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі, усё ж такі ў ПАРЕ шмат дэпутатаў, якія разумеюць, што каштоўнасці - гэта нешта больш значнае і важкае з пункту гледжання часу, і гандляваць гэтым не будуць», - заявіў палітык.

Нагадаем, ніводныя «выбары», якія праводзяцца ў Беларусі пасля 1995 года, не былі прызнаныя дэмакратычнымі краінамі і міжнароднымі арганізацыямі ў якасці законных праз фальсіфікацыі і парушэнні з боку ўладаў краіны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках