6 траўня 2024, панядзелак, 11:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

След Бакіевых

1
След Бакіевых

У справе аб забойстве ў Менску крымінальнага аўтарытэта з Кыргызстана Алманбета Анапіяева ёсць адзін затрыманы - нехта Гулжыгіт Абілазізаў.

Як высвятляецца, ён сам здаўся кыргызскім уладам, паведаміўшы, што да забойства датычны брат збеглага прэзідэнта Кыргызстана Курманбека Бакіева Жаныш Бакіеў, які хаваецца ў Менску - піша «Народная воля».

На чацвер, 26 лютага, МУС Кыргызстана і адвакат Абілазізава прызначыў прэс-канферэнцыю, на якой павінны стаць вядомыя некаторыя акалічнасці гэтай няпростай справы. Аднак, нагадаем, што праваахоўныя органы Беларусі адшуквалі Абілазізава на той падставе, што ён прыбыў у Менск разам з забітым і знаходзіўся апошнім часам побач з ім.

Пазней, калі цела Алманбета Анапіяева з перарэзаным горлам, слядамі катаванняў і агнястрэльным раненнем было знойдзенае ў Менску ў багажніку аўтамабіля, Абілазізаў знік. Неафіцыйна вядома, што 25-гадовы Гулжыгіт Абілазізаў быў целаахоўнікам забітага лідара кіргізскай АЗГ.

Адвакат затрыманага паведаміў, што Гулжыгіт Абілазізаў на гэты момант праходзіць у справе як сведка, абвінавачванне яму не выстаўленае. Затрымалі яго не ў Менску, а ў Бішкеку. Практычна праз тыдзень пасля забойства «патрона».

Пра тое, што Гулжыгіт Абдылазізаў добраахвотна здаўся ўладам Кыргызстана, ІА «Кабарлар» паведаміў міністр унутраных спраў гэтай краіны Меліс Турганбаеў.

«Праз боязь за сваё жыццё Абдылазізаў здаўся добраахвотна. Супрацоўнікі МУС сустрэлі яго ў аэрапорце «Манас». У паказаннях ён паведаміў, што да забойства А.Анапіяева датычныя Айбек Абдыразакаў і Рустам Сайдуеў. Паводле звестак беларускіх калег яны затрыманыя», - сказаў міністр.

Жыхарам Кыргызстана названыя прозвішчы кажуць пра многае, паколькі абодва персанажы, названыя міністрам, з'яўляюцца набліжанымі Жаныша Бакіева, брата экс-прэзідэнта Кыргызстана. Яны праходзяць абвінавачанымі паводле справы аб забойстве былога кіраўніка апарата прэзідэнта Медэта Садыркулава.

Кіраўнік МУС Кыргызстана, з паведамленняў мясцовых СМІ, пацвердзіў, што целаахоўнік забітага паведаміў аб дачыненні Жаныша Бакіева да ўчыненага ў Менску злачынства. «Следчыя дзеянні паводле гэтага факту набліжаюцца да сканчэння, - адзначыў кіраўнік МУС, - управа абароны сведак возьме Гулжыгіта Абілазізава пад ахову».

Тым часам Следчы камітэт Беларусі ўчора ўвечары паведаміў: «Працэдура ідэнтыфікацыі працягваецца. Для выключэння памылкі і канчатковага высвятлення асобы, а таксама прыняцця пастановы аб перадачы цела мужчыны сваякам неабходнае заключэнне генатыпаскапічнай экспэртызы, якая на сёння не скончаная». У той жа час СК РБ пацвердзіў, што адзін са сваякоў апазнаў цела Анапіяева.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках