29 красавiка 2024, панядзелак, 13:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея праводзіць маштабныя вучэнні ля межаў Эстоніі і Латвіі

2
Расея праводзіць маштабныя вучэнні ля межаў Эстоніі і Латвіі

Каля двух тысячаў расейскіх вайскоўцаў удзельнічаюць у вучэннях, якія пачаліся ў сераду, 25 лютага, у Пскоўскай вобласці.

Паводле паведамлення расейскага Міністэрства абароны, у манеўрах таксама задзейнічаныя 500 адзінак баявой тэхнікі, паведамляе Deutsche Welle.

Падчас вучэнняў, якія будуць доўжыцца да суботы, прадугледжанае дэсантаванне парашутным спосабам 1500 вайскоўцаў. Сярод задач, якія выканаюць служачыя - захоп і знішчэнне аэрадрома ўмоўнага ворага. Завершацца манеўры баявой стральбой.

Чарговыя вучэнні расейскага войска адбываюцца непадалёк ад межаў Эстоніі і Латвіі, якія з'яўляюцца сябрамі NATO.

У аўторак, 24 лютага, Эстонія адзначыла Дзень незалежнасці, зладзіўшы вайсковы парад у Нарве, якая мяжуе з Расеяй. Да калоны з 1300 эстонскіх жаўнераў, якія прайшлі горадам, далучыліся блізу сотні жаўнераў з Вялікабрытаніі, Нідэрландаў, Гішпаніі, Латвіі і Літвы, а таксама вайсковая тэхніка з ЗША і Нідэрландаў.

«Падзеі ва Украіне, якія трымаюць увесь свет у напрузе, вельмі яскрава дэманструюць нам, што мы самі павінны клапаціцца пра сваю бяспеку», - растлумачыў міжнародны склад параду начальнік эстонскага войска, генерал Рыхо Тэрас.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках