29 красавiка 2024, панядзелак, 14:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Біньямін Нетаньяху: ЗША і іншыя краіны здаліся ў пытанні Ірана

6
Біньямін Нетаньяху: ЗША і іншыя краіны здаліся ў пытанні Ірана

Прэм'ер-міністар Ізраіля абвінаваціў ЗША і іншыя найбуйнейшыя дзяржавы ў тым, што яны адмовіліся ад намаганняў, каб не даць Ірану займець ядзерную зброю.

Выступаючы перад сваімі прыхільнікамі, Біньямін Нетаньяху заявіў, што не мае намеру цярпець такую сітуацыю, паведамляе BBC.

Гэтыя заявы былі зробленыя на фоне ўзрослай напружанасці ў стасунках Ізраіля і адміністрацыі прэзідэнта ЗША Барака Абамы праз планы Нетаньяху на наступным тыдні выступіць з прамовай у кангрэсе ЗША, куды яго запрасілі рэспубліканцы.

Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры ў адказ заявіў, што Нетаньяху, імаверна, зыходзіць з няслушнай ацэнкі ходу перамоваў з Іранам.

Тым часам дарадца прэзідэнта ЗША ў нацыянальнай бяспецы Сьюзан Райс заявіла, што візіт Нетаньяху ў Вашынгтон для прамовы ў кангрэсе будзе мець «разбуральны» эфект для стасункаў ЗША і Ізраіля.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках