29 красавiка 2024, панядзелак, 12:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаму чыноўнікі баяцца слова «дэвальвацыя»?

16
Чаму чыноўнікі баяцца слова «дэвальвацыя»?

Чыноўнікі замяняюць слова «дэвальвацыя» і «крызіс» іншымі словамі. Гэтыя словы пад забаронай?

Учора на прэзэнтацыі новай праграмы ў "парламэнце" сабраліся ўсе члены ўрада.

- Вы задаволеныя праграмай? - удакладніла «Комсомольская правда в Беларуси» ў першага віцэ-прэм'ера Васіля Мацюшэўскага, які адказвае ва ўрадзе за эканоміку.

- Задаволеныя мы будзем тады, калі мы яе зрэалізуем. Цяпер мы задаволены той работай, якая зробленая. Работа была вельмі няпростая, са зразумелых прычын.

- Прэм'ер сказаў, што рубель адчувае сябе ўпэўнена з курсам 15 тысяч за даляр. Вы таксама гэтак мяркуеце?

- З тымі ўнутранымі і вонкавымі варункамі - так. Вы ж бачыце, абсалютна узважаны цяпер стан.

- У праграме ўрада прапісаныя гіпатэчныя крэдыты на жыллё. Як яны могуць з'явіцца пры такіх стаўках, якія сёння існуюць у беларускіх банках?

- Вы, напэўна, памятаеце, пра што казаў Нацыянальны банк: мы пераходзім фактычна да таргетавання інфляцыі (да захадаў, якія дапамагаюць кантраляваць кошты). Спачатку зніжаем інфляцыю, наступны крок - зніжаем узровень ставак у эканоміцы. А далей гэта даступнасць крэдытаў, у тым ліку і гіпатэчных.

- Чамусьці ў нашым ўрадзе не прамаўляюць слова «дэвальвацыя» ды «крызіс» і замяняюць іх іншымі словамі. Гэтыя словы забароненыя?

- Я не ведаю, чаму нехта нешта вымаўляе. Я не бачыў ніводнага нарматыўнага акту, які б забараняў слова «дэвальвацыя».

Нагадаем, з 20 снежня 2014 года Нацбанк увёў 30-адсоткавы збор пры куплі гатовай валюты. Ён павінен быў дзейнічаць да 1 лютага, але быў ануляваны з 8 студзеня. Пры гэтым пасля 20 снежня курс беларускага рубля на біржы пачаў слабець. На сёння нацыянальная валюта патаннела да даляра на 40%.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках